Вы тут

У Расіі набірае папулярнасць смяротна небяспечны трэнд


У сацыяльных сетках з’явіўся новы трэнд — публікаваць фатаграфіі з «сонечнымі татуіроўкамі», якія робяць з дапамогай трафарэта падчас загару. Пакрываючы скуру падобнымі арнаментамі, чалавек рызыкуе стаць пацыентам анколага, папярэдзіў у інтэрв’ю радыё Sputnik дэрматолаг, касметолаг Станіслаў Арканнікаў. Аб гэтым паведамляе «РИА Новости».


Pixabay.com

Выразны кантраст паміж пацямнелымі і свабоднымі ад загару ўчасткамі скуры можа атрымацца толькі пры інтэнсіўным уздзеянні сонечных прамянёў, інакш малюнак будзе змазаным і невыразным. Таму людзі, якія жадаюць бліснуць ў сацсетках уражальнымі фатаграфіямі, загараюць у сярэдзіне дня, калі гэта асабліва небяспечна, адзначыў Станіслаў Арканнікаў.

«Бяспечны час для загару — да дзесяці гадзін раніцы і з семнаццаці гадзін да позняга вечара. Натуральна, каб “сонечную татуіроўку” зрабіць у гэтыя гадзіны, прыйдзецца выдаткаваць на эксперымент не адзін дзень, інакш розніцу ў колеры скуры не атрымаеш. Таму такія маніпуляцыі праводзяцца у перыяд максімальнай сонечнай актыўнасці, а гэта можа выклікаць сонечны апёк», — патлумачыў ён.

У сваю чаргу, сонечны апёк можа прывесці не толькі да часовага пашкоджання скуры, але і да паскарэння працэсаў яе старэння, а галоўнае — да анкалагічнага захворвання, меланоме.

 
 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.