Вы тут

У Маларыцкім раёне знайшлі жанчыну, якая згубілася ў лясным масіве


У Маларыцкім раёне знайшлі жанчыну, якая заблукала ў лясным масіве. Пра гэта паведамілі ў МНС.


Pixabay.com

Выратавальнікам 30 ліпеня ў 23:50 стала вядома, што ў лесе каля в. Мельнікі згубілася пенсіянерка. Як высветлілася, у гэты дзень каля 12:00 жанчына 1935 года нараджэння пайшла ў лес па ягады і не вярнулася. Мабільнага тэлефона пры ёй не было.

У пошуках былі задзейнічаныя работнікі МНС, РАУС, лясніцтва, пошукава-выратавальны атрад. Сёння ў 1:11 жанчыну знайшлі супрацоўнікі РАУС у лясным масіве. Медыцынская дапамога ёй не спатрэбілася.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.