Вы тут

Лукашэнка павіншаваў батутыста Івана Літвіновіча з золатам Алімпіяды ў Токіа


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў батутыста Івана Літвіновіча з заваяваннем залатога медаля на Алімпіядзе ў Токіа. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА

«Гэта ўзнагарода — асаблівая, першая для беларускай каманды ў Токіа. У саперніцтве з самымі моцнымі атлетамі планеты ты прадэманстраваў цудоўнае майстэрства, дзіўную сілу духу і волю да перамогі. Даказаў, што сёння табе няма роўных», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з гэтым трыумфам і трэнерскі штаб на чале з Вольгай Уласавай. «Вашымі перамогамі ганарацца беларусы», — падкрэсліў ён.

Прэзідэнт пажадаў спартсмену моцнага здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».