Вы тут

ЗША аднавілі паскораную дэпартацыю нелегальных імігрантаў у Цэнтральную Амерыку


Цяперашняя адміністрацыя ЗША на чале з прэзідэнтам Джо Байдэнам раней прыпыніла практыку дэпартацыі па паскоранай працэдуры. Аднак некалькі прычын прымусілі амерыканскі ўрад змяніць палітыку на гэтым напрамку, піша ТАСС.


Такому выдварэнню падвяргаюцца «пэўныя сям’і, якія нядаўна прыбылі на паўднёвую мяжу» краіны і якія не маюць «законных падстаў на знаходжанне ў Злучаных Штатах». Гэтыя грамадзяне адпраўляюцца адмысловымі рэйсамі паветраным транспартам на радзіму — у Гватэмалу, Сальвадор і Гандурас.

Два дэпартацыённых рэйса былі выкананы ў пятніцу з штата Тэхас. Адзін з іх быў адпраўлены ў Гватэмалу, другі — спачатку ў Сальвадор, а затым у Гандурас. Усяго было выселены за межы ЗША 73 чалавекі. Першапачаткова меркавалася адправіць гэтымі рэйсамі на радзіму 147 чалавек, аднак было ўстаноўлена, што частка асоб заразілася каранавірусам або знаходзілася ў апошнія некалькі дзён у кантакце з хворымі. У сувязі з гэтым такіх асоб знялі з рэйсаў.

Рэзкае павелічэнне колькасці такіх асоб, затрыманых у бягучым месяцы ў Тэхасе, i распаўсюджванне надзвычай заразнага штаму «дэльта» уздоўж паўднёвай мяжы ЗША прымусілі амерыканскі ўрад змяніць палітыку на гэтым напрамку.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.