Вы тут

Навукоўцы стварылі лічбавую мадэль для эфектыўнага маніторынгу Арктыкі


Навукоўцы Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава распрацавалі лічбавую мадэль Арктыкі, якая можа стаць асновай для адзінай сістэмы маніторынгу прыроднага асяроддзя і выкарыстання рэсурсаў рэгіёну. Пра гэта сёння ТАСС паведаміў супрацоўнік геаграфічнага факультэта МДУ Анатоль Косікаў.


Мадэль пры дапамозе матэматычных алгарытмаў і тэхналогій працы з вялікімі дадзенымі апрацоўвае інфармацыю лічбавых мадэляў рэльефу сушы, леднікоў і акіянічнага дна, дадзеныя дыстанцыйнага зандзіравання і іншую прасторавую інфармацыю з адкрытых крыніц.

«Прасторава-часовая мадэль Арктыкі ўяўляе сабой аб’ёмнае лічбавае адлюстраванне арктычнай прасторы вышэй 60-га градуса паўночнай шыраты, якое ўключае частку атмасферы, гідрасферы і літасферы. Яна акумулюе масіў вялікіх дадзеных і, забяспечваючы магчымасць адначасовага комплекснага аналізу ўсёй тоўшчы геаграфічнай абалонкі па велізарнаму ліку паказчыкаў, можа быць у будучыні выкарыстаная для вырашэння мноства найважнейшых задач і праблем Арктычнага рэгіёну», — сказаў Анатоль Косікаў.

Даследчык удакладніў, што лічбавая мадэль можа павысіць эфектыўнасць прыняцця рашэнняў у галіне геалагічных пошукаў, прыродакарыстання, а таксама пры далейшай распрацоўцы можа выкарыстоўвацца для аналізу і прагнозу развіцця надзвычайных сітуацый і экалагічных праблем у рэгіёне. Па шыраце ахопу і ступені дэталізацыі распрацоўка не мае аналагаў у свеце.

Даследаванне на пачатковым этапе было падтрымана агульным грантам Рускага геаграфічнага таварыства і Расійскага фонду фундаментальных даследаванняў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.