Вы тут

Максім Недасекаў – бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Токіа!


У першы дзень жніўня ў Токіа былі разыграны медалі сярод мужчын у скачках у вышыню. Максім Недасекаў з выніка 2 м 37 см заваяваў бронзу, паўтарыўшы свой нацыянальны рэкорд.


 

Залатыя медалі раздзялілі паміж сабой катарац Мутаз Барышым і італьянец Джанмарко Тамберы — яны таксама ўзялі 2 м 37 см, але абышлі беларуса па колькасці паспяховых спроб.

Свае віншаванні Максіму накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. «Ты першым з беларускіх майстроў скачкоў у вышыню здолеў ўзысці на алімпійскі п’едэстал, адкрыўшы новую старонку ў гісторыі айчыннай лёгкай атлетыкі. Як сапраўдны спартсмен і патрыёт, ты пераканаўча даказаў, што трэба верыць у сябе і да канца змагацца за гонар свайго сцяга — і поспех абавязкова прыйдзе», — сказана ў віншаванні ад кіраўніка дзяржавы.

З трэцім месцам Максіма павіншаваў прэзіднт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Віктар Лукашэнка.

«Дарагі Максім! Прымі самыя шчырыя віншаванні з заваяваннем бронзавага медаля ў скачках у вышыню на Алімпійскіх гульнях у Токіо. Твой поспех паказаў сілу беларускай лёгкай атлетыкі. Ва ўмовах высокай канкурэнцыі табе ўдалося падняцца на п’едэстал гонару галоўных спаборніцтваў. Упэўнены, у будучыні цябе чакае яшчэ нямала гучных перамог, і дасягненне ў Токіа будзе спрыяць развіццю тваёй спартыўнай кар’еры!», — сказана ў віншаванні.

Сам герой дня адзначыў, што сваім вынікам задаволены. «Крута! У мяне медаль Алімпійскіх гульняў! Задаволены бронзавай узнагародай. Так, быў блізкі і да золата, яго атрымалі італьянец і прадстаўнік Бахрэйна. Напэўна, рана мне яшчэ першае месца — усяго 23 гады. У любым выпадку, вельмі задаволены, што ва ўмовах такой вострай канкурэнцыі я на п’едэстале. Да Гульняў добра падрыхтаваўся, паўтарыў нацыянальны рэкорд. Гэта выдатна», — падзяліўся Максім у каментарыі для прэс-службы НАК Беларусі.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.