Вы тут

У гармоніі з навакольным светам


Выстаўка «Я буду маліцца і сэрцам, і думамі», прысвечаная рэлігійным матывам у творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, адкрылася ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Праект падрыхтаваны сумесна з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа.


Экспазіцыя знаёміць з творамі класікаў, у якіх спрадвечныя біблейскія гісторыі пераасэнсаваны ў рэаліях жыцця насельнікаў роднай зямлі. Наведвальнікі ўбачаць аўтографы Купалавых вершаў «На біблейныя матывы», «Усяночная», «Хрыстос Васкрос», «Памаліся», «Крыжы», «Вячэрняя малітва», «Прарок». Асаблівую вядомасць здабыў верш «Мая малітва»:

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.

У творчасці Якуба Коласа Боская мудрасць адкрываецца ў гармоніі з навакольным светам. У паэме «Новая зямля», дзе распавядаецца пра жыццё працавітай сям’і, паказана, як хрысціянская традыцыя ўваходзіла ў паўсядзённы побыт чалавека. Прыгожа і з замілаваннем напісаны раздзелы «Раніца ў нядзельку», «Вялікдзень».

Паэма Якуба Коласа «Сымон-музыка» ў 1920—1930-я гады, як сцвярджаў сам аўтар, зазнала суровую крытыку з-за ўжывання слоў 
«Бог», «Божы», што адбілася на яе рэдагаванні. На выстаўцы прадстаўлена выданне паэмы без цэнзурных правак, ажыццёўленае ў 2018 годзе пры ўдзеле сына пісьменніка Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча. Можна азнаёміцца і з рукапісным перакладам Святога Евангелля на беларускую мову, які зрабіў малодшы брат Якуба Коласа Міхась Міхайлавіч Міцкевіч.

Графічныя і жывапісныя работы Барыса Герлавана, Міхаіла Басалыгі, Васіля Шаранговіча, Георгія Паплаўскага, Алены Лось і Сяргея Давідовіча адлюстроўваюць асобы і творчасць нацыянальных класікаў.

Экспануюцца таксама рарытэты з прыватных калекцый, у тым ліку і каштоўныя памяткі з сямейнага архіва нашчадкаў Якуба Коласа.

Міра ІЎКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».