Вы тут

Юрый Майсевіч патлумачыў, чаму Крысціне Ціманоўскай не сказалі, што яе паставілі ў эстафету


1 жніўня стала вядома, што ў кваліфікацыйных забегах на 200 м і ў эстафеце 4 па 400 м не прыме ўдзел беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, паведамляе БелТА са спасылкай на Юрыя Маісевіча, галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, аб стым, як развівалася сітуацыя з прыняццем гэтага рашэння, ён агучыў у праграме "Тыдзень" на СТВ.


"Мы прымаем рашэнне, што мы замяняем. Таму што адмаўляцца ад эстафеты не варта, усё ж такі мы заваявалі пуцёўку. Мы маем права з ліку спартсменаў, якія тут знаходзяцца, у нашай дэлегацыі, ёсць такое правіла, мы можам дадаць дваіх гэтых чалавек. Яны ж у камандзе. За каманду - гэта ж гонар. Скажам так, у нас дзве спартсменкі - гэта Герман Эльвіра і Ціманоўская Крысціна. Мы просім, размаўляем з трэнерам Эльвіры Герман і кажам: вось такая сітуацыя. Ён кажа: ды я не супраць, і яна, у прынцыпе, не супраць. Але ёй бегчы бар'ер. Ён просіць, для таго каб не траўмаваць спартсменку, таму што ў яе асноўны від, давайце мы гэта не будзем агучваць. Таму што ёсць такая практыка. Чалавеку кажуць, вось ты прыехаў рабіць адно, а табе кажуць: ты павінен яшчэ зрабіць іншае. Але чалавек, нават калі нармальна ўспрымае гэта, яму ўсё роўна падсвядомасць будзе непакоіць. Гэта будзе перашкаджаць асноўнаму віду. Мы заяўку падаем, таму што мы не маем права трымаць, у нас дэдлайн быў. А Ціманоўская кажа, што не змагла датэлефанавацца да нас, але пачакаць гадзіну-два, калі мы прыязджаем пасля стадыёна. У сілу сваёй выхаванасці, у сілу свайго паняцця яна пачынае -г этак жа цяпер модна ў соцсетях - выліваць усякія такія рэчы: з ёй не параіліся. Мы мелі намер ёй усё гэта расказаць, растлумачыць, тым больш яна запасная", - расказаў Юрый Майсевіч.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.