Вы тут

У Мінску сутыкнуліся аўтамабіль і аўтобус — загінула дзіця


У Мінску аўтамабіль урэзаўся ў аўтобус — загінула дзіця. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.


Фота ДАІ г. Мінска

«Вечарам 1 жніўня 39-гадовы вадзіцель, кіруючы аўтамабілем BMW, рухаўся паблізу дома 4 па вул. Ваўпшасова ў Мінску. Па папярэдніх дадзеных, ён не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з пасажырскім аўтобусам», — распавялі у СК.

У выніку ДТЗ 8-гадоваму хлопчыку, які знаходзіўся ў салоне аўтамабіля BMW, нанесены цялесныя пашкоджанні, ад якіх дзіця памерла на месцы здарэння.

Следчымі ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі ДАІ і ДКСЭ праводзіўся агляд месца здарэння, былі апытаныя відавочцы. Ўсталёўваюцца абставіны здарэння.

«Просім грамадзян, якія валодаюць якімі-небудзь звесткамі пра здарэнне, звярнуцца па тэлефонах: (8017) 389-55-55 і (8033) 333-67-19», — дадалі ў СК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».