Вы тут

У Жлобінскім раёне аўто ўрэзалася ў апору лініі электраперадач


У Жлобінскім раёне ратавальнікі дэблакіравалі кіроўцу аўтамабіля, які патрапіў у ДТЗ, паведамілі у Гомельскім абласным упраўленні МНС.


Фота: Гомельскае абласное упраўленне МНС

1 жніўня ў 7:07 у цэнтр аператыўнага кіравання Жлобінскага раённага аддзела па НС паступіла паведамленне аб тым, што ў Жлобінскім раёне ў в. Майскае адбылося сутыкненне легкавога аўтамабіля з апорай лініі электраперадач. «Пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікі ўстанавілі, што кіроўца 1997 нараджэння, кіруючы легкавым аўтамабілем БМВ-325, не справіўся з кіраваннем і здзейсніў сутыкненне са слупом лініі электраперадач, пасля чаго аўтамабіль перакуліўся на дах. У аўтамабілі знаходзіўся пасажыр 2001 года нараджэння, які пры ўдары вылецеў з салона аўтамабіля. У выніку сутыкнення вадзіцель легкавога аўтамабіля апынуўся заціснутым на вадзіцельскім сядзенні», — адзначылі ў ведамстве.

Ратавальнікі дэблакіравалі кіроўцу і перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля медагляду выратаваны кіроўца і пасажыр з рознымі траўмамі былі шпіталізаваны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.

Грамадства

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Галоўнаму хормайстру Вялікага тэатра 27 жніўня споўнілася 70 гадоў.