Вы тут

У Навагрудскім раёне з-за дзіцячых гульняў з агнём згарэла 60-тонная сьцірта сена


У Навагрудскім раёне ў поле згарэла сьцірта сена. Прычынай пажару стала дзіцячае балаўство з агнём, паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.


Фота МНС

Вечарам 31 ліпеня работнік фермы паведаміў у МНС аб тым, што ў поле побач з вёскай Бенін гарыць сьцірта сена. Ратавальнікі неадкладна накіраваліся да месца здарэння. 60-тонная сьцірта была цалкам ахоплена агнём.

«Узнікла пагроза далейшага распаўсюджвання пажару на другой ускрай сцірты, якая знаходзіцца ў 25 м. На ліквідацыю ўзгарання спатрэбілася каля паўгадзіны. Работнікамі МНС выратавана сьцірта вагой каля 120 т. Людзі не пацярпелі», — распавялі ў МНС.

Высветлілася, што прычынай пажару стала дзіцячае свавольства. 12-гадовая дзяўчынка гуляла ў поле з сяброўкай. Яна знайшла запальнічку і падпаліла сена. ІАгон, які імгненна стаў распаўсюджвацца, яна спрабавала тушыць курткай, але не атрымалася. Дзяўчынкі спалохаліся і ўцяклі дадому. Шкоду, якая нанесена гаспадарцы, хутчэй за ўсё, прыйдзецца пакрыць бацькам.

У МНС нагадалі, што летам павялічваецца колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей. Таму бацькам неабходна забяспечыць пастаянны нагляд за імі. Каб зберагчы дзіця ад бяды, варта растлумачыць яму наступствы гульняў з агнём і навучыць дзеянням пры пажары.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.

Грамадства

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Галоўнаму хормайстру Вялікага тэатра 27 жніўня споўнілася 70 гадоў. 

У свеце

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

Уся Літва трапіла ў «чорную» зону заражэння каранавірусам.