Вы тут

У Шаркаўшчынскім раёне выкралі воданапорную вежу


У Шаркаўшчынскім раёне трое мужчын выкралі воданапорную вежу. Пра гэта паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.


Фота УУС Віцебскага аблвыканкама

«22 ліпеня ў Шаркаўшчынскі РАУС звярнуўся начальнік участка ААТ “Жвиранка”. Ён паведаміў, што недалёка ад вёскі Рэчкі Шаркаўшчынскага раёна хтосьці выкраў неэксплутаваную воданапорную вежу. Зніклы аб’ект вышынёй 10 м і вагой каля 3 т знаходзіўся на балансе ААТ ”Жвиранка"», — распавялі ва УУС.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі і групы крымінальнага вышуку ўстанавілі, што воданапорную вежу скралі трое жыхароў Шаркаўшчынскага раёна 32, 45 і 47 гадоў. З дапамогай газавага разака мужчыны дэмантавалі вежу, разрэзаўшы яе на часткі. Метал яны здалі ў пункт прыёму лому чорных і каляровых металаў. Частка выкрадзенага канфіскавана.

У дачыненні да падазроных распачата крымінальная справа па ч.2 арт.205 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.

Грамадства

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Галоўнаму хормайстру Вялікага тэатра 27 жніўня споўнілася 70 гадоў. 

У свеце

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

Уся Літва трапіла ў «чорную» зону заражэння каранавірусам.