Вы тут

Інтэрнэт-ашуканцы ўгаварылі пенсіянера з Гродна ўзяць крэдыт на Br14 тыс. і выкралі грошы


Інтэрнэт-ашуканцы ўгаварылі пенсіянера з Гродна ўзяць крэдыт на Br14 тыс. і выкралі грошы. Пра гэта паведамілі ў Кастрычніцкім РУУС Гродна.


Pixabay.com

Мужчыну патэлефанавалі ў адным з месэнджэраў з замежнага нумара. Жанчына, якая тэлефанавала, паведаміла, што з яго карткі выкрадаюць грошы. Далей па яе просьбе мужчына ўсталяваў на тэлефон праграму выдаленага доступу.

«Акрамя таго, жанчына папрасіла мужчыну аформіць крэдыт. Нібыта гэта неабходна для таго, каб вылічыць зламыснікаў. Мужчына аформіў крэдыт на суму Br14 тыс. і перавёў дадзеныя грашовыя сродкі на сваю пенсійную банкаўскую карту», — распавялі ў міліцыі.

Крыху пазней ён выявіў на тэлефоне паведамленні пра спісанне з карткі ўсіх грошай. Мужчына звярнуўся ў міліцыю. Узбуджана крымінальная справа.

У міліцыі нагадалі, што зберагчы грошы ад злачынных замахаў дапаможа толькі асабістая пільнасць. Варта памятаць, што супрацоўнікі банкаў не звязваюцца з кліентамі па мессенджеры. Пры ўзнікненні такіх сітуацый неабходна самастойна звярнуцца ў банк для высвятлення абставінаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

Менавіта гэтымі словамі нашы папярэднікі-«звяздоўцы» віталі 17 верасня 1939 года.

Грамадства

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Дзеці з Данецкай вобласці прыехалі ў Беларусь на адпачынак і аздараўленне.

Грамадства

Аляксандр Корбут: Найбольш вядомыя заказнікі і нацыянальныя паркі адчуваюць павышаную нагрузку

Аляксандр Корбут: Найбольш вядомыя заказнікі і нацыянальныя паркі адчуваюць павышаную нагрузку

Наша краіна валодае надзвычай багатым прыродным патэнцыялам для развіцця экатурызму.