Вы тут

У Магілёўскай вобласці праваахоўнікі знішчылі больш за 3 т нарказмяшчальных раслін


За два месяцы на тэрыторыі Магілёўскай вобласці супрацоўнікі міліцыі выявілі і знішчылі больш за 3 т нарказмяшчальных раслін (маку і канапель) на агульнай плошчы каля 4 га. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.


Фота УУС Магілёўскага аблвыканкама

«У Беларусі рэалізуецца спецыяльная праграма ”Мак”. За два месяцы на тэрыторыі Магілёўскай вобласці супрацоўнікі міліцыі выявілі і знішчылі больш за 3 т нарказмяшчальных раслін (маку і канапель) на агульнай плошчы каля 4 га — адзначылі ва УУС. — Аператыўнікі падраздзяленняў па наркакантролі сумесна з іншымі службамі перш за ўсё нацэлены на знішчэнне наркасыравіннай базы расліннага паходжання, а таксама на спыненне дзейнасці асоб, якія займаюцца вырошчваннем маку і канапель».

Упраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Магілёўскага аблвыканкама настойліва рэкамендуе грамадзянам паведамляць у органы ўнутраных спраў аб месцах росту раслін з утрыманнем наркотыкаў і людзях, якія займаюцца іх незаконным вырошчваннем. Для тых, хто дапусціць незаконны пасеў або вырошчванне раслін, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі, усё можа скончыцца адміністрацыйным штрафам у памеры да 20 базавых велічынь. Пры гэтым не мае значэння, высаджваліся нарказмяшчальныя расліны маку і канапель ці ж яны самі разрасліся на ўчастку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

Менавіта гэтымі словамі нашы папярэднікі-«звяздоўцы» віталі 17 верасня 1939 года.

Грамадства

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Дзеці з Данецкай вобласці прыехалі ў Беларусь на адпачынак і аздараўленне.

Грамадства

Аляксандр Корбут: Найбольш вядомыя заказнікі і нацыянальныя паркі адчуваюць павышаную нагрузку

Аляксандр Корбут: Найбольш вядомыя заказнікі і нацыянальныя паркі адчуваюць павышаную нагрузку

Наша краіна валодае надзвычай багатым прыродным патэнцыялам для развіцця экатурызму.