Вы тут

Дырэктар аграпрадпрыемства ў Хойніцкім раёне выкраў амаль 3 т зернеадходаў


Хойніцкія праваахоўнікі ўстанавілі крадзеж амаль 3 т зернеадходаў на прадпрыемстве АПК, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама.


Фота УУС Гомельскага аблвыканкама

Супрацоўнік групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Хойніцкага РАУС выявіў факт крадзяжу зернеадходаў са склада аднаго з аграпрадпрыемстваў раёна. Як устаноўлена, 53-гадовы дырэктар мясцовага сельгаспрадпрыемства з 21 па 24 ліпеня даваў супрацьпраўныя ўказанні падначаленым работнікам па адгрузцы зернеадходаў пшаніцы. Такім чынам яму ўдалося завалодаць 2,9 т прадукцыі. Агульны кошт выкрадзенага — амаль Br654.

Кіраўнік прадпрыемства адразу ж кампенсаваў шкоду. У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Рэйдавыя мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне парушэнняў заканадаўства ў сферы аграпрамысловага комплексу у рэгіёне, працягваюцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.