Вы тут

Гімнастка Хоркіна западозрыла Ціманоўскую ў планаванні скандалу на Алімпіядзе


Беларуская спартсменка Крысціна Ціманоўская магла спланаваць скандал на Алімпіядзе. Такое меркаванне ў інтэрв’ю радыёстанцыі «Гаворыць Масква» выказала алімпійская чэмпіёнка Расіі па спартыўнай гімнастыцы Святлана Хоркина — паведамляе БелТА.


Фота БелТА

На думку Святланы Хоркінай, калі Ціманоўская не была ўпэўненая, што зможа справіцца, то ёй не трэба было ехаць на Алімпіяду. «Значыць, у яе ў галаве ўжо быў план зрабіць нейкі скандал», — лічыць алімпійская чэмпіёнка.

Святлана Хоркіна адзначыла, што ў праўдзівасці слоў беларускай атлетка трэба разбірацца. «Ну і няхай застанецца, дзе хоча. Яна вольны чалавек. У праўдзівасці слоў беларускай атлеткі трэба разбірацца. Ці мала што там адбылося? Калі яе пад аховай вязуць, як яна магла відэа выкласці? Гэта насцярожвае. Калі б на яе так ціснулі, то, напэўна, усё б адабралі. Тут 50 разоў бабка шаптала. Трэба правяраць інфармацыю і не раздуваць скандал. не Алімпійскія гульні, а базар», — выказалася з абурэннем алімпійская чэмпіёнка.
Па словах Святланы Хоркіной, праца Алімпійскага камітэта Беларусі заўсёды была дакладнай і арганізаванай, а да спартсменаў заўсёды ставіліся з увагай і павагай. 

Як заявіў НАК Беларусі, лёгкаатлетка спыняе ўдзел у Алімпіядзе ў сувязі з эмацыйна-псіхалагічным станам. Крысціна Ціманоўская заявіла журналісту Reuters, што не збіраецца вяртацца на радзіму. МАК праводзіць праверку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».