Вы тут

Цёплае дажджлівае надвор’е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні


Цёплае дажджлівае надвор’е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Pixabay.com

«Аўгуст толькі пачаўся, але ўжо адзначыўся выхадам актыўнага паўднёвага цыклону, які прынёс у заходнія вобласці Беларусі інтэнсіўныя дажджы. Сёння на працягу дня цэнтр цыклона будзе перамяшчацца праз паўночны захад нашай краіны на Пскоўскую вобласць Расіі, таму на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі з навальніцамі, па паўночным захадзе ў асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы. У многіх раёнах рэспублікі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с», — распавялі ў Белгідрамеце.

У наступныя суткі франтальныя раздзелы пакінуць тэрыторыю Беларусі і ўмовы надвор’я будзе вызначаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса.

У аўторак, 3 жніўня, месцамі па рэспубліцы чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер прагназуецца заходні парывісты, ноччу месцамі ў паўночных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-15. Днём будзе ад плюс 20 па поўначы да 26 градусаў цяпла па поўдні краіны.

У сераду, 4 жніўня, ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер чакаецца няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-13. Днём паветра прагрэецца ад 20 да 27 градусаў.

У чацвер, 5 жніўня, месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11-17. Днём будзе 20-27 градусаў цяпла.

У пятніцу, 6 жніўня, праз тэрыторыю Беларусі будзе перамяшчацца чарговая сістэма актыўных атмасферных франтоў. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагназуюцца моцныя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 10 па поўначы да 18 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе краіны. Днём будзе плюс 18-25, па паўднёвым усходзе плюс 26-28 градусаў.

Па прагнозах сіноптыкаў, у выхадныя захаваецца ўмерана цёплае няўстойлівае надвор’е.

У цэлым першая дэкада жніўня прагназуецца на 1-2 градусы вышэй за кліматычную норму.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».