Вы тут

У Смалявіцкім раёне перакуліўся матацыкліст з пасажырам — ДАІ шукае відавочцаў


У Смалявіцкім раёне перакуліўся матацыкліст з пасажырам. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.


«31 ліпеня каля 1.10 на 1-м км аўтадарогі Р53 Слабада — Навасады, паблізу вёскі Дамашаны Смалявіцкага раёна, кіроўца неўсталяванай аўтамашыны стварыў аварыйную сітуацыю 28-гадоваму кіроўцу матацыкла „Сузукі“, што рухаўся ў напрамку Мінска. У выніку адбылося перакульванне матацыкла. Матацыкліст і яго пасажыр атрымалі траўмы», — распавялі ў ДАІ.

Па факце аварыі праводзіцца праверка. Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да грамадзян, якім што-небудзь вядома аб дадзеным здарэнні, а таксама шукаюць людзей, якія валодаюць запісамі з відэарэгістратараў, з просьбай паведаміць па тэлефонах: (8-017) 229-04-44, (8-029) −339-14-44 альбо на тэлефонную лінію 102.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.