Вы тут

У выхадныя ў Беларусі на чыгунцы здарыліся тры здарэнні, адна жанчына пазбавілася галёнкі


У Беларусі ў мінулыя выходныя на чыгунцы зафіксаваны тры інцыдэнты, у выніку якіх двое чалавек загінулі, адна жанчына страціла частку нагі і знаходзіцца ў рэанімацыі, паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-службу МУС.


Так, позна ўвечары 31 ліпеня на чыгуначным мосце праз раку Ясельду ў Бярозе быў збіты электрычкай Брэст — Баранавічы мужчына, які сядзеў на рэйках. Асоба загінулага ўстанаўліваецца.

Вечарам 1 жніўня здарыліся два інцыдэнты: на ст. Коханава пры адпраўленні грузавым цягніком была траўмаваная 42-гадовая жанчына ў нецвярозым стане. Яна пазбавілася галёнкі і атрымала множныя траўмы, за яе жыццё працягваюць змагацца медыкі.

На п. п. Такары ў Бабруйскім раёне цягнік збіў 80-гадовага жыхара Бабруйска, які пераходзіў шляхі праз чыгуначны пераезд. Мужчына не заўважыў набліжэння цягніка і на гукавыя сігналы не адрэагаваў.

Прэа’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.