Вы тут

З 4 жніўня трэцім грузінскім горадам у сетцы «Белавія» стане Кутаісі


Авіякампанія «Белавія» 4 жніўня выканае першы рэгулярны рэйс па маршруце Мінск-Кутаісі-Мінск. Кутаісі стане трэцім грузінскім горадам у карце палётаў «Белавія». Рэйсы будуць выконвацца па 3 і 7 днях з вылетам з Мінска ў 9.35 і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Кутаісі ў 13.35. Зваротныя рэйсы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск плануецца праводзіць у 14.25 з прылётам у сталіцу Беларусі ў 16.30. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы.


Мінімальны кошт квіткоў па тарыфе LIGHT складзе 85 еўра ў адзін бок. Авіябілеты туды-зваротна абыдуцца ў 169 еўра. Больш падрабязна з раскладам і тарыфамі можна азнаёміцца на сайце belavia.by. У Кутаісі пасажыры будуць падарожнічаць на паветраным судне Embraer 175, разлічаным на перавозку 76 пасажыраў: 12 месцаў у бізнес-класе і 64 месцы ў эканом-класе, пры наяўнасці попыту на лініі будуць выкарыстоўвацца больш ёмістыя самалёты. Час у дарозе складае каля трох гадзін.

«Мы заўсёды стараемся быць гнуткімі і шукаем магчымасць прапанаваць пасажырам новыя месцы для падарожжаў. Грузія — адзін з самых папулярных кірункаў зараз, таму мы вырашылі даць магчымасць нашым пасажырам наведаць яшчэ адзін грузінскі горад — Кутаісі. Размешчаны ў самым сэрцы гасціннай Грузіі Кутаісі гарманічна спалучае ў сабе старажытную і сучасную архітэктуру, спакойнае і актыўнае жыццё. Прыляцеўшы сюды, вы зможаце адчуць атмасферу старадаўніх вулачак і ацаніць грузінскую гасціннасць, бліжэй пазнаёміцца з месцам, апісаным у старажытных легендах. Таксама горад можа стаць выдатнай кропкай пачатку падарожжа па Грузіі. Пры гэтым кошт квіткоў плануецца ніжэй, чым у Батумі і Тбілісі ў аналагічны сезон», — адзначыў Ігар Чаргінец, генеральны дырэктар авіякампаніі «Белавія».

Кутаісі — адзін з самых старажытных гарадоў Грузіі, размешчаны на берагах ракі Рыёні. Удалае геаграфічнае становішча горада дазваляе падарожнікам камфортна і хутка дабрацца з Кутаісі як да ўзбярэжжа Чорнага мора і папулярнага курорта Поці, так і да вядомых гарналыжных і лячэбных курортаў Грузіі, у тым ліку загадкавай высакагорнай Сванетыі. Міжнародны аэрапорт Кутаісі размешчаны ў 20 кіламетрах ад горада, дарога ў аэрапорт займае менш за гадзіну.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.