Вы тут

Гараскоп стрыжак на жнівень


3 жніўня, аўторак. Спрыяльны дзень для паходу ў цырульню, для фарбавання валасоў.


4 жніўня, серада. Стрыжка валасоў у гэты дзень прыцягне любоў і дабрабыт. Рабіце стаўку на арыгінальныя асіметрычныя або градуіраваныя стрыжкі — індывідуальнасць у знешнасці будзе вашай перавагай.

5 жніўня, чацвер. Стрыжка і афарбоўка валасоў непажаданыя, бо могуць негатыўна паўплываць на вашу прывабнасць і настрой.

6 жніўня, пятніца. Сёння лепш адкласці візіт да цырульніка, а таксама ўсе маніпуляцыі з валасамі.

7 жніўня, субота. Асаблівую асалоду атрымаюць аматары пышных і дэмакратычных прычосак, у якіх гуляе вецер. Калі вы не замужам, тэрмінова адпраўляйцеся ў цырульню. Створаны сёння вобраз заваюе не аднаго кавалера, раптам сустрэнеце палавінку.

8 жніўня, нядзеля. Дзень стабільнасці, стрыжка недапушчальная. Можна змяніць толькі колер асобных пасмаў.

9 жніўня, панядзелак. Добры час для варыяцый з валасамі, каб яны раслі доўгімі і здаровымі.

10 жніўня, аўторак. Надышоў час прыліву жыццёвых сіл і станоўчых эмоцый, запішыцеся ў салон прыгажосці загадзя, сёння там будзе аўрал.

11 жніўня, серада. Падстрыжыцеся — і вас абступяць прыхільнікі, паспрабуйце разбавіць прыгодамі жыццё.

12 жніўня, чацвер. Пасля стрыжкі валасы пачнуць расці хутчэй і стануць густымі і моцнымі. Можна даверыць сваю галаву новаму майстру.

13 жніўня, пятніца. Выйшаўшы з салона прыгажосці, вы будзеце настолькі прывабныя, што гэта заўважыць самы заўзяты халасцяк.

14 жніўня, субота. Падстрыжаныя ў гэты дзень канцы валасоў дазволяць зняць лішні груз, непатрэбную інфармацыю. Валасы ажывуць, амаладзяцца, стануць гусцейшыя, будуць менш выпадаць.

15 жніўня, нядзеля. Нейтральны дзень для паходу ў цырульню. Хочаце сур'ёзных змен у жыцці — зрабіце бунтарскую стрыжку, састрыжыце пасмы прыступкамі, стварыўшы эфект нядбайнасці.

16 жніўня, панядзелак. Лепш адмовіцца ад стрыжкі. Яна стане сапраўднай перашкодай у дасягненні пастаўленых мэт, як у асабістай, так і ў дзелавой прасторы. Аднак фаза Месяца па-ранейшаму забяспечвае паскораны рост валасоў.

17 жніўня, аўторак. Новая стрыжка і афарбоўка валасоў у натуральныя адценні дададуць сіл, створаць выдатны настрой і прынясуць удачу.

18 жніўня, серада. Спрыяльны дзень. Ёсць вялікі шанц, што кардынальныя змены ў іміджы дапамогуць дамагчыся жаданага поспеху.

19 жніўня, чацвер. Добры дзень для наведвання цырульніка: стрыжка будзе выдатна ўкладваецца.

20 жніўня, пятніца. Сёння добры дзень, каб зрабіць кардынальна новую прычоску і стрыжку.

21 жніўня, субота. Любыя маніпуляцыі з валасамі прынясуць поспех у грамадскім і асабістым жыцці.

22 жніўня, нядзеля. У гэты выхадны летні дзянёк проста паваляйцеся на канапе ці на пляжы, пакіньце ў спакоі вашу галаву.

23 жніўня, панядзелак. Не найлепшы час для стрыжкі — паход у цырульню рэкамендуецца адкласці.

24 жніўня, аўторак. Стрыжка ў гэты дзень прыцягне няўдачу і надоўга сапсуе ўсе пачынанні і бягучыя справы.

25 жніўня, серада. Сёння не вельмі спрыяльны дзень для стрыжкі, яна можа негатыўна адбіцца на самаадчуванні. Тым не менш афарбоўка валасоў натуральнымі фарбавальнікамі можа пазітыўна паўплываць на ўзаемаадносіны з калегамі.

26 жніўня, чацвер. Няўдалыя любыя дзеянні па змене аблічча, дачакайцеся лепшага размяшчэння планет.

27 жніўня, пятніца. Наведванне цырульні прынясе шчасце, карысць і палепшыць знешні выгляд. Калі вы ў гэты перыяд зробіце стрыжку, то валасы будуць расці хутка і стануць пышныя, як ільвіная грыва. Спрыяльны час і для фарбавання валасоў.

28 жніўня, субота. Выдатны дзень для новай стрыжкі. Разам з адстрыжанымі валасамі вы зможаце ачысціць сябе ад негатыву. Валасы становяцца моцнымі і здаровымі.

29 жніўня, нядзеля. Нядрэнны дзень, каб удала падстрыгчыся і адчуць новыя павевы ў жыцці.

30 жніўня, панядзелак. Дзень спрыяльны для любых «гульняў» з прычоскай. Мяняйце колер, даўжыню, рабіце новую стрыжку. З пераменамі вы скінеце з сябе негатыў, няўдачы застануцца ззаду.

31 жніўня, аўторак. Сумны і цяжкі перыяд. Запрасіце сяброў на праводзіны лета, толькі не змяняйце ні стрыжку, ні колер валасоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».