Вы тут

Дабрачынная акцыя БРСМ «У школу з добрым сэрцам» стартуе 3 жніўня


Рэспубліканская дабрачынная акцыя «У школу з добрым сэрцам», ідэйным натхняльнікам якой з 2015 года выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, стартуе 3 жніўня, паведамляе БелТА са спасылкай на сакратара Цэнтральнага камітэта БРСМ, каардынатара валанцёрскага руху «Добрае сэрца» Аляксандру Ганчарову.


«Менш за месяц застаецца да пачатку новага навучальнага года. Безумоўна, 1 верасня з асаблівым трапятаннем чакаюць будучыя першаклашкі. Кожны марыць пайсці па веды з новым заплечнікам, напоўненым школьнымі прыладамі. Місія валанцёраў „Добрае сэрца“ — дапамагчы сабраць у школу дзяцей з шматдзетных і няпоўных сем’яў. Безумоўна, па-за ўвагай добраахвотнікаў не застануцца дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, над якімі шэфствуюць валанцёрскія атрады БРСМ», — распавяла Аляксандра Ганчарова.

Мерапрыемствы дабрачыннай акцыі пройдуць з 3 жніўня па 3 верасня. «Мы плануем правесці на працягу месяца па ўсёй краіне больш за 200 добраахвотніцкіх актыўнасцей. Гэта будзе збор канцылярскіх тавараў у гандлёвых цэнтрах і школьных кірмашах, фарміраванне і ўручэнне падарункаў, у тым ліку з гульнявымі і конкурснымі праграмамі, — дапоўніла сакратар ЦК. — Стаць датычнымі да старту добрай акцыі можна будзе ўжо заўтра. Напрыклад, жыхары і госці сталіцы змогуць падзяліцца з дзецьмі цяплом сваёй душы і пакінуць у „Скарбонцы“ школьныя падарункі ў універмагах „Беларусь“ і ЦУМ „Мінск“, у Брэсце — у цэнтральным універмагу, у Віцебску — у ГЦ GREEN Центр, у Гомелі — у ўнівермагу „Гомель“, у Барысаве — у ГЦ „Веста-Барысаў дом гандлю“. Кропка збору школьных прылад будзе адкрытая і ў Гродзенскім гарадскім камітэце БРСМ».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.