Вы тут

Наталля Качанава: Азербайджан — стратэгічны партнёр для нашай краіны. Мы заўсёды падстаўлялі плячо адно аднаму


Нагода для сустрэчы — заканчэнне яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне. Напачатку размовы Старшыня Савета Рэспублікі падзякавала паслу за цёплыя адносіны і тое, што ім было зроблена за час дзейнасці ў Беларусі:


— Для нашых народаў і краін — гэта вельмі важна, — падкрэсліла яна і звярнула ўвагу, што ўзровень адносінаў, які звязвае нашы краіны — гэта вялікая заслуга кіраўнікоў абедзвюх дзяржаў і тых людзей, якія займаюцца ў далейшым гэтай работай. — Той работай, якой займаліся вы. Мы бачым як за апошнія гады актывізаваліся двухбаковыя адносіны.

Наталля Качанава прыгадала сустрэчы на высокім узроўні: у прыватнасці, візіты прэзідэнтаў (Ільхама Аліева ў Беларусь у 2018-м і Аляксандра Лукашэнкі сёлета ў Баку. — Заўв.аўт.) Яна пераканана, што добрыя і шчырыя адносіны, якія звязваюць нашы краіны, павінны развівацца і надалей:

— У гэтым няма ніякага сумневу, таму што Азербайджан — гэта стратэгічны партнёр для нашай краіны. І мы заўсёды падстаўлялі плячо адно аднаму: і ў простыя, і ў складаныя часы, — адзначыла спікер верхняй палаты беларускага парламента. — Канешне, у нас зроблена многае ў розных аспектах развіцця ўзаемаадносін: у міжпарламенцкіх, міжурадавых адносінах, па развіцці эканомікі, адкрыты гандлёвы дом Азербайджана і гэтак далей.

У гэтым Наталля Качанава бачыць заслугу ў тым ліку Лаціфа Гандзілава, якому пажадала поспехаў у далейшай рабоце:

— Я ўпэўнена, што вы назаўсёды будзеце добрым сябрам Беларусі і не сумняваюся, што ў вас застануцца добрыя адносіны, якія склаліся, у адносінах да нашых людзей і нашай краіны. Канешне, вы яшчэ шмат зробіце для таго, каб дасягнутая дынаміка і тэндэнцыі развіцця захоўвалася ва ўзаемаадносінах, нягледзячы на тое, што вы будзеце займацца іншай дзейнасцю, — падкрэсліла яна.

Лаціф Гандзілаў, у сваю чаргу, падзякаваў за магчымасць сустрэцца са Старшынёй Савета Рэспублікі, улічваючы яе вялікі ўзровень занятасці:

— Сустрэча з вамі для мяне была вельмі важная, — падкрэсліў ён. — Дзякуй за тую адзнаку, якую вы далі нашым двухбаковым адносінам, за ацэнку маёй сціплай працы — гэта вынік тых установак і задач, якія былі пастаўлены Прэзідэнтамі.

Спадар пасол адзначыў вялікую значнасць сёлетняга візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Баку:

— Ён быў вельмі своечасовы і важны, — перакананы дыпламат. — Зверка гадзіннікаў дае магчымасць рухацца наперад.

Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь расказаў, што адразу пасля гэтага візіту адбыліся чатыры зваротных візіты на ўзроўні камітэта архітэктуры, міністра сельскай гаспадаркі, старшыні камітэта па харчовай бяспецы і, нарэшце, міністра абароннай прамысловасці, які прыняў удзел у выставе ваенна-прамысловых дасягненняў Мilex-2021, што прайшла не так даўно ў Мінску.

— Гэтыя чатыры важныя кірункі сёння складаюць неабходныя пытанні, якія трэба рэгуляваць і актывізаваць, — звярнуў увагу спадар Гандзілаў і нагадаў, што ў верасні запланавана пасяджэнне камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Таму наведванне Беларусі вышэйшымі службовымі асобамі Азербайджана чарговы раз даказвае цікаваць абедзвюх краін адна да адной.

— Таму будучыня нашых адносінаў у мяне не выклікае ніякіх сумненняў: яны будуць яшчэ лепшымі, — перакананы дыпламат. — Бо калі ёсць рэальныя справы, яны ўмацоўваюць не толькі эканамічныя адносіны, але і палітычную прывязанасць адзін да аднаго.

Ён падкрэсліў, што за перыяд незалежнасці абедзвюх краін дасягнуты высокі ўзровень узаемаадносінаў:

— Не толькі на ўзроўні прэзідэнтаў, але і на ўзроўні народнай дыпламатыі, эканомікі і культуры, — перакананы Лаціф Гандзілаў. — Пастаянны характар дыялогу на ўсіх ўзроўнях даў магчымасць падняць гэтыя адносіны на высокі ўзровень. І я мяркую, што мы павінны рухацца наперад больш, не зацыклівацца на тым, што маем.

У якасці прыярытэтаў ён назваў прамысловасць, машынабудаванне і іншыя сферы дзейнасці. Дыпламат акцэнтаваў увагу спікера верхняй палаты беларускага парламента на неабходнасці паглыблення кааперацыі не толькі паміж сабой, але і з удзелам трэціх сяброўскіх краін.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?