Вы тут

На Магілёўшчыне па тэмпах уборкі лідзіруе Кіраўскі раён


На сённяшні дзень на Кіраўшчыне ўбрана 64% пасяўных плошчаў, у Краснапольскім раёне 54%, у Бялыніцкім — 53 і па 46% плошчаў у Дрыбінскім, Круглянскім  і Глускім раёнах.  Усяго ў вобласці  сабраны ўраджай на плошчы 141 тысяча гектар (43%), намалочана 434,5 тысячы тон зерня.


Болей тысячы тон намалацілі 52 экіпажы, у тым ліку 7 маладзёжных. У лідарах жніва два экіпажы СВК «Калгас «Радзіма» ў складзе Мікалая Дарэчкіна і Канстанціна Саладухі, якія намалацілі 2303,5 тоны, у тым ліку 700 тон рапсу, і Ігара Шчэлухова і Віктара Васільева, у якіх на раніцу панядзелка было намалочана 1907 тон, у тым ліку 533 тоны рапсу . На трэцім месцы маладзёжны экiпаж стрыечных братоў Андрэя і Сяргея Дрозд з ААТ «Рассвет» iмя К. П. Арлоўскага Кiраўскага раёна з паказчыкам 1749 тон выключна збожжа.

Сярод вадзіцеляў па адвозцы зерне пальму першынства трымае Арцемій Касцюкоў з паказчыкам 2470 тон, у тым ліку 55 тон рапсу (вучэбна-вопытная гаспадарка БДСГА Горацкага раёна), на другім месцы Павел Ціханаў, які перавёз 2400 тон, з улікам 725 тон рапсу (ААТ «Амкадор-Шклоў» Шклоўскага раёна), на трэцім — Аляксей Сенатаў з 2298 тонамі, з якіх 143 тон — рапс (ААТ «Трылесіна-Агра» Дрыбінскага раёна). Першыя два кіроўцы з ліку моладзі. Усяго болей тысячы тон зерневых і зернебабовых перавезлі 84 кіроўцы, ў тым ліку 10 маладых. На рахунку сямі вадзіцеляў, з якіх трое маладыя, болей 2 тысяч тон перавезенага — зерне.

Найлепшая ўраджайнасць у ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна — 55,6 ц/га. На сёння тут было прыбрана 8955 тон зерне і 1650 тон рапсу. На другім і трэцім месцах па ўрадлівасці СВК «Гігант» (53,8) і ААТ «Рассвет» iмя К. П. Арлоўскага (52,9 ц/га).

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з сайта bobruin.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.