Вы тут

Спаборніцтвы, спрэчкі і выбар — пачаўся новы алімпійскі тыдзень


Алімпійскія гульні ў Токіа прайшлі свой экватар. Ад гэтага напружанне аматараў і саміх спартсменаў толькі ўзрастае, а значыць, барацьба становіцца больш цікавая. На жаль, не толькі спартыўная.


Фота: БелТА

У разгары алімпійскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, якія ўжо прынеслі Беларусі адзін медаль — «бронзу» Максіма Недасекава ў скачках у вышыню. Бронзавы прызёр Алімпіяды ў скачках у вышыню Максім Недасекаў зрабіў свой выбар на карысць роднага горада. Фінансавую падтрымку атрымае Віцебскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву. Менавіта туды будзе накіравана Br10 тыс. У межах праекта «Алімпійскі выбар» чэмпіён Токіа ў скачках на батуце Іван Літвіновіч выбраў для аказання фінансавай падтрымкі Віцебскую СДЮШАР № 1.

Найлепшы вынік сярод беларускіх стралкоў у фінале паказаў Юрый Шчарбацэвіч. У спаборніцтвах па стральбе з малакалібернай вінтоўкі з 50 м з трох палажэнняў ён заняў 7-е месца. У фінале беларускі стралок доўгі час ішоў у тройцы лідараў, але бліжэй да фінішу дапусціў памылку ў адной з серый і ў рэшце рэшт заняў толькі 7-ы радок у выніковым пратаколе, набраўшы 406,3 бала.

Лёгкая атлетыка. Прыйшла чарга заявіць аб сабе кідальнікам кап'я. У дадзенай дысцыпліне ўся ўвага будзе прыкаваная да Таццяны Халадовіч. На мінулых Алімпійскіх гульнях у Рыа яна заняла 5-е месца. Тую Алімпіяду спартсменка яшчэ доўга называла «балючай тэмай». Але цяпер Таццяна адна з нямногіх спартсменак у свеце, каму пакарыліся 67 метраў. У рэйтынгу Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый яна займае чацвёртае месца. У бегу з бар'ерамі, на старт дыстанцыі 110 метраў з бар'ерамі выйдзе Віталій Парахонька. Выконваючы алімпійскі нарматыў на чэмпіянаце краіны, спартсмен устанавіў і нацыянальны рэкорд — 13,30 секунды.

Веславанне на байдарках і каноэ. У аўторак алімпійскую інтрыгу створаць дзве дзяўчыны — Марына Літвінчук і Вольга Худэнка, якія выступяць у паўфінале байдарак-двоек на дыстанцыі 500 метраў. Жыццё Марыны Літвінчук поўнасцю звязанае са спортам. І не толькі таму, што яна — бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа і Лондане. Марына — жонка алімпійскага чэмпіёна Артура Літвінчука. Шлях ад навічка да прызёра Алімпіяды Вольга Худэнка прайшла ўсяго за шэсць гадоў. Цяпер у яе калекцыі дзве «бронзы» — Лондана і Рыа.

Барацьба грэка-рымская. Адказнасць за гонар краіны ў гэтым відзе ляжа на плечы Кірыла Маскевіча. Аб сваіх вялікіх магчымасцях і амбіцыях ён заявіў у 2020 годзе на этапе Кубка свету ў Сербіі. Тады 22-гадовы спартсмен упэўнена перамог усіх сапернікаў, а ў фінале датэрмінова адолеў алімпійскага чэмпіёна расіяніна Давіта Чакветадзе. Цікава, што гэта першы «дарослы» сезон Кірыла Маскевіча.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.