Вы тут

Адзіны дзень прыёму грамадзян сенатарамі пройдзе ў Мінску


Новая практыка правядзення прыёмаў членамі Савета Рэспублікі працягваецца. Даказаўшы сваю эфектыўнасць і выніковасць, такая форма работы дае магчымасць людзям звярнуцца да сенатара па месцы свайго жыхарства. На гэты раз агучыць тое, што хвалюе, змогуць мінчане. Адзіны дзень прыёму грамадзян адбудзецца ў пятніцу, 6 жніўня. 


— Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Іванаўна КАЧАНАВА будзе прымаць грамадзян у адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска (вул. Кальварыйская, 39). Пачатак прыёму ў 10.00. Запісацца на прыём можна па тэлефонах: 321-22-98; 222-66-94; 327-98-21; 352-65-54. 

— Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Міхайлавіч ІСАЧАНКА будзе працаваць са зваротамі грамадзян у адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска (вул. Маякоўскага, 83). Пачатак прыёму ў 11.00. Папярэдні запіс па тэлефонах: 327-62-98; 379-32-87.

— Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Міхайлавіч СІВЕЦ адкажа на пытанні грамадзян у адміністрацыі Заводскага раёна Мінска (вул. Жылуновіча, 17). Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефонах: 222-36-34; 389-26-26.

— Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Віктар Андрэевіч ЛІСКОВІЧ будзе весці прыём грамадзян у адміністрацыі Савецкага раёна Мінска (вул. Дарашэвіча, 8). Пачатак прыёму ў 11.00. Запісацца можна па тэлефонах: 327-26-71; 271-25-88. 

— Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Іванавіч РУСЫ адзіны дзень прыёму правядзе ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска (вул. Чкалава, 6). Пачатак прыёму ў 11.00. Запіс па тэлефонах: 327-36-73; 397-07-73. 

— Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Анатольевіч РАЧКОЎ у гэты дзень будзе працаваць са зваротамі грамадзян у адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска (пр. Дзяржынскага, 10). Пачатак прыёму ў 10.00. Запіс па тэлефонах: 327-27-18; 390-62-68. 

— Член Савета Рэспублікі, абраны ад горада Мінска, галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Іванавіч ІВАНЕЦ будзе весці прыём грамадзян у адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска (зав. Кузьмы Чорнага, 5). Пачатак прыёму ў 11.00. Запіс па тэлефоне: 357-77-47. 

— член Савета Рэспублікі, абраная ад горада Мінска, намеснік начальніка каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Марына Аляксандраўна ІЛЬІНА правядзе прыём у адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска (вул. Захарава, 53). Пачатак прыёму ў 11.00. Запіс па тэлефоне: 361-63-61. 

— Член Савета Рэспублікі, абраны ад горада Мінска, дырэктар дзяржаўнай установы «Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі» Алег Алегавіч РУМО будзе прымаць грамадзян у адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска (пр. Дзяржынскага, 10). Пачатак прыёму ў 18.00. Запіс па тэлефонах: +375-29-123-83-07, +375-29-702-08-58. 

— Член Савета Рэспублікі, абраны ад Мінска, старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Іванавіч ЧАЙЧЫЦ правядзе адзіны дзень прыёму грамадзян у Цэнтральным раёне. Месца правядзення: вул. Караля, д. 20, к. 1. Пачатак прыёму ў 11.00. Запіс па тэлефоне 8-029-352-85-03.

Прэв’ю: belarus.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».