Вы тут

У канцы гэтага тыдня сіноптыкі абяцаюць месцамі моцныя дажджы


Чакалі мы дажджу, чакалі — і дачакаліся. З першых дзён жніўня на тэрыторыю нашай краіны выйшаў актыўны паўднёвы цыклон, які прынёс у заходнія рэгіёны інтэнсіўныя ападкі. А ў паўночна-заходніх абласцях — ліўні і навальніцы. На працягу тыдня ў нас чакаецца цёплае і дажджлівае надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду ўначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер чакаецца няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8—13 градусаў. Удзень паветра прагрэецца ад 20 градусаў цяпла да 27.

Кароткачасовыя дажджы чакаюцца месцамі і ў чацвер. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 11 градусаў да 17. Удзень будзе 20—27 градусаў са знакам плюс.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу праз тэрыторыю Беларусі будзе перамяшчацца чарговая сістэма актыўных атмасферных франтоў. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагназуюцца моцныя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 10 градусаў па поўначы да 18 цяпла па паўднёвым усходзе краіны. Удзень будзе плюс 18—25 градусаў, па паўднёвым усходзе 26—28 цяпла. Калі зазірнуць далей, то нашы спецыялісты прадказваюць у выхадныя ўмерана цёплае няўстойлівае надвор'е. У цэлым першая дэкада жніўня прагназуецца на 1—2 градусы цяплейшай за кліматычную норму. Падобна на тое, горача будзе і ў апошні месяц лета...

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Першая дэкада жніўня будзе на 1—2 градусы цяплейшая, чым звычайна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».