Вы тут

За I паўгоддзе эколагі Мінска выявілі ўтрая больш парушэнняў парадку на зямлі, чым за аналагічны перыяд 2020-га


За студзень — чэрвень у сталіцы ў ходзе 237 праверак выяўлены 1 070 парушэнняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, паведамляе «Мінск-Навіны» са спасылкай на Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Для параўнання: за аналагічны перыяд мінулага года знайшлі 343 недахопа. Але адказныя за стан тэрыторый сталі хутчэй рэагаваць на рэкамендацыі эколагаў, не чакаючы пратаколаў і штрафаў. Калі ў першым паўгоддзі 2020-га Мінгаркампрыроды склаў 153 пратаколу, агульная сума спагнанняў па якіх перавысіла 43,6 тысячы рублёў, то ў студзені — чэрвені гэтага — 83 на суму больш за 21,5 тысячы рублёў.

Таксама яны распавялі пра барацьбу з баршчэўнікам Сасноўскага:

— У Мінску распрацаваны планы мерапрыемстваў па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці гэтай інвазійнай расліны для кожнага адміністрацыйнага раёна з указаннем выяўленых месцаў яго росту. Для барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага ў сталіцы прымяняюцца механічны, хімічны і камбінаваны спосабы. Выкарыстанне хімічнага метаду запланавана на 27,266 га, што складае 99,4% ад усёй плошчы росту баршчэўніка Сасноўскага на тэрыторыі горада. На гэты год пастаўлена задача знішчыць усе малыя папуляцыі расліны ва ўсіх адміністрацыйных раёнах Мінска.

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».