Вы тут

Галоўны трэнер беларускай зборнай па веславанні на байдарках і каноэ Шантаровіч: не трэба пасыпаць галаву попелам


Галоўны трэнер беларускай зборнай па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч назваў вынікі сённяшніх фіналаў прагназуемымі і адзначыў высокую канкурэнцыю ў вырашальных заездах, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Беларускія весляры выступілі ў двух фіналах, засталіся без узнагарод, але пасыпаць галаву попелам не варта. Вынікі шчыльныя, многія каманды-фаварыты пакуль без узнагарод. Хоць новазеландкі, прызнаю, — прыгажуні! Кубінцы як прыгожа ў каноэ выйгралі! Турнір у Токіа толькі стартаваў, чакаем жаночую байдарку ў адзіночцы на 500 м, на 1000 м байдарку-двойку ў мужчын, Алена Ноздрэва пачне 4 жніўня кваліфікацыю ў каноэ на 200 м. Гульні працягваюцца, і далей тут на вяслярным канале будзе яшчэ цікавей», — сказаў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?