Вы тут

Падазраваныя ў выбуху на пустцы ў Заводскім раёне сталіцы затрыманыя


Следчым упраўленнем УСК па горадзе Мінску працягваецца расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт.295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, перадае СК.


Фота: СК

Як паведамлялася раней, вечарам 9 чэрвеня гэтага года следча-аператыўная група выбывала па паведамленні аб атрыманні траўмаў 19-гадовым маладым чалавекам і 17-гадовай дзяўчынай у выніку выбуху неўстаноўленага прадмета на пустцы ў Заводскім раёне сталіцы.

З прыцягненнем экспертаў-выбухатэхнікаў цэнтральнага апарата ДКСЭ праведзены агляд месца здарэння. Для ўстанаўлення абставінаў таго, што адбылося прызначаны шэраг экспертных даследаванняў. Паводле атрыманага заключэння экспертаў меў месца выбух, асноўным зарадам якога з’яўлялася брызантнае рэчыва на аснове тратылу. Падчас агляду месца здарэння канфіскаваны лісты з канспектамі, у якія было загорнута самаробнае выбуховае прыстасаванне. Вывучыўшы апорныя канспекты, супрацоўнікі міліцыі звузілі кола падазроных і выйшлі на след датычных да выбуху. Праваахоўнікам удалося ўсталяваць навучальную ўстанову, курс і нават канкрэтную навучальную групу. Маладыя людзі ва ўзросце 18-ці і 20-ці гадоў былі затрыманыя  Усе яны студэнты розных вышэйшых навучальных устаноў краіны.

У ходзе правядзення ператрусаў па месцы жыхарства затрыманых знойдзены і канфіскаваны парашкападобныя рэчывы, розныя вадкасці, шкляныя колбы і банкі, электронныя шалі і многае іншае. У дачыненні да падазроных з санкцыі пракурора прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

З удзелам затрыманых праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку допыты і праверкі паказанняў на месцы, усталёўваюцца абставіны здарэння.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».