Вы тут

«У школу з добрым сэрцам»: дабрачынная акцыя БРСМ стартавала на Гомельшчыне


У ходзе акцыі адрасная сацыяльная дапамога аказваецца тым, хто мае ў ёй вострую патрэбу, няпоўным сем’ям, а таксама сем’ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і маюць цяжкасці з падрыхтоўкай дзяцей да навучальнага года.


На Гомельшчыне ў цэнтральным універмагу абласнога цэнтра валанцёрскія атрады БРСМ арганізуюць збор школьнага адзення і абутку, канцылярскіх прыладаў, навучальных дапаможнікаў, спартыўных тавараў і іншых рэчаў, што неабходны для падрыхтоўкі ў школу. Паступова акцыю падтрымаюць атрады БРСМ у раёнах рэгіёна. Перад першым верасня сабраныя наборы перададуць адрасатам.

— Добрыя справы не маюць фіксаваных тарыфаў. Кожны на сваё меркаванне і па сваіх магчымасцях вызначае, што можа пакласці ў дзіцячы партфель. Вялікае пачынаецца з малога, бо толькі разам мы можам дапамагчы тым, хто апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, — адзначаюць ў Гомельскай абласной арганізацыі БРСМ.

Між тым дабрачынная рэспубліканская акцыя «У школу з добрым сэрцам» праводзіцца штогод, пачынаючы з 2015 года. У рамках акцыі валанцёры руху «Добрае Сэрца» арганізуюць у тым ліку канцэртныя праграмы і ўручаюць падарункі выхаванцам дзіцячых інтэрнатных устаноў, наведваюць сем"і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, праводзяць працоўныя акцыі з наступнай перадачай заробленых грошай адрасам акцыі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».