Вы тут

Дрэва ўпала на жанчыну ў Расонскім раёне


2 жніўня ў 15:04 выратавальнікам паступіла паведамленне пра падзенне дрэва, пад якім апынуўся заціснуты чалавек, паведамляе МНС.


Фота: МНС.

Да месца паведамлення неадкладна былі накіраваныя падраздзяленні пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

— Калі мы з кіроўцам Дзянісам Каратковым пад’ехалі па паказаным адрасе, то ўбачылі дрэва і жанчыну, якая сядзела побач, — успамінае старшы пажарны Максім Макараў. — Яна была напалохана і вельмі ўсхваляваная. Мы з таварышам вызвалілі жанчыну з-пад галін і накінулі ёй на плечы баёўку, так як ішоў моцны дождж. Мы не сталі яе пераводзіць у іншае месца, не хацелі нашкодзіць. У яе была пашкоджана нага. Разам, падтрымліваючы размову, мы чакалі прыезду хуткай дапамогі. Медыкі шпіталізавалі пацярпелую ў бальніцу, ёй апынулася 38-гадовая жыхарка гарпасёлка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

«Ніякія межы больш не падзеляць нашу родную зямельку — Беларусь»

Менавіта гэтымі словамі нашы папярэднікі-«звяздоўцы» віталі 17 верасня 1939 года.

Грамадства

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Мінск сустракае дзяцей з Данецкай вобласці

Дзеці з Данецкай вобласці прыехалі ў Беларусь на адпачынак і аздараўленне.