Вы тут

У Кіеве знойдзены мёртвым кіраўнік «Беларускага дома ў Украіне» Віталь Шышоў


У Кіеве ў парку знайшлі павешаным грамадзяніна Беларусі Віталя Шышова, які з’яўляўся кіраўніком грамадскай арганізацыі «Беларускі дом у Украіне», перадае БелТА.


Фота: УКРІНФАРМ.

У прэс-службе Нацыянальнай паліцыі Украіны паведамілі, што Віталь Шышоў знік 2 жніўня. «Грамадзяніна Беларусі Віталя Шышова, які знік учора ў Кіеве, знайшлі павешаным сёння ў адным з кіеўскіх паркаў, недалёка ад месца яго жыхарства», — гаворыцца ў паведамленні.

Паліцэйскія ўстанавілі, што Віталь Шышоў выйшаў на прабежку і не вярнуўся. Калі мужчына перастаў выходзіць на сувязь, яго сужыцелька звярнулася на 102.

Паліцыя пачала крымінальную вытворчасць па артыкуле 115 Крымінальнага кодэкса Украіны (наўмыснае забойства).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?