Вы тут

Дзяўчынка-пешаход трапіла пад колы аўтамабіля ў Жлобіне


Напярэдадні, каля 20:05 у райцэнтры 28-гадовая кіроўца «Шкоды Актавіі» на вуліцы Першамайскай здзейсніла наезд на 10-гадовую дзяўчынку-пешахода. Як адзначаецца, малая перабягала праезную частку ў неўсталяваным для гэтага месцы. Пасля ДТЗ дзяўчынка была шпіталізавана ў траўматалагічнае аддзяленне Жлобінскай цэнтральнай раённай бальніцы.


Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца ў першую чаргу да бацькоў!

Праводзьце з дзецьмі прафілактычныя гутаркі аб правілах паводзін на дарозе і каля яе. Дзіця павінна разумець і ўсведамляць, якую небяспеку нясе праезная частка. Кожны раз паўтарайце, што перабягаць дарогу ў неўсталяваных месцах — небяспечна для жыцця! — звяртае ўвагу інспектар Аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Вольга Курбіева. — Кіроўцам нагадваем аб захаванні бяспечнага хуткаснага рэжыму! За рулём будзьце ўважлівыя, пільныя і ні ў якім разе не сядайце за руль у стане ап’янення.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота: УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».