Вы тут

У адзін дзень у розных раёнах краіны ў лясах заблукалі пенсіянерка і трое падлеткаў


Падрабязнасці здарэнняў паведамляе МНС.


Так, у Светлагорскім раёне згубілася 87-гадовая пенсіянерка: яе знайшлі ратавальнікі.

У 20.20 у службу выратавання па тэлефоне «101» паступіла паведамленне аб тым, што каля вёскі Залье Светлагорскага раёна ў лясным масіве заблукала жанчына.

Высветлілася, што 87-гадовая пенсіянерка ў 8.00 сышла ў лес у ягады. На пошукі адправіліся ратавальнікі Светлагорскага раённага аддзела па НС і супрацоўнікі лясгаса.

Камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 13 Аляксандр Цурко ў працэсе пошукаў заўважыў у лесе постаць чалавека, а, падышоўшы бліжэй, выявіў пажылую жанчыну, якую шукалі. У 21.13 пенсіянерка была выведзена з ляснога масіву ратавальнікам і дастаўлена на службовым аўтамабілі да месца пражывання. Стан жанчыны здавальняючы, у медыцынскай дапамогі яна не мела патрэбы.

А ў Свіслацкім раёне заблукалі трое падлеткаў: выйсці з лесу ім таксама дапамаглі ратавальнікі.

У 21.54 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Свіслацкага раённага аддзела МНС паступіў званок ад бабулі аб знікненні дзяцей у лясным масіве паблізу вёскі Новы Двор.

У пошукавай аперацыі ўдзельнічалі ратавальнікі раённага аддзела МНС, пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, калегі з Брэста, Пінска, Мінска і Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС «Зубр», а таксама пагранічнікі, леснікі, супрацоўнікі РАУС, добраахвотнікі атрада «Анёл» і кінолагі МНС. Усяго — 66 чалавек на 21 адзінцы тэхнікі.

Высветлілася, што каля шасці гадзін вечара жыхар вёскі Новы Двор падвёз двух хлапчукоў 2005 і 2006 гадоў нараджэння і дзяўчынку 2004 года нараджэння да ляснога масіву для збору грыбоў. Да вызначанага часу дзеці з лесу не выйшлі. Тэлефоннай сувязі не было.

Пошукавыя работы ўзначаліў начальнік пошукава-выратавальных работ і тушэння Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС «Зубр» Віталь Мядзведскі. Тэрыторыю разбілі на кварталы, расставілі тэхніку. Перыядычна падавалі гукавыя сігналы і прыслухоўваліся да галасоў. Квадрацыкламі быў арганізаваны аб’езд лесу. На досвітку над пушчай паднялі дрон і працягнулі групамі прачэсваць масіў.

У 6.36 у квадраце № 159 у дзевяці кіламетрах ад вёскі дзеці былі выяўленыя інжынерам Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС Дзмітрыем Набокавым і на квадрацыкле вывезены на дарогу. Падлеткам і іх сваякам аказаў дапамогу псіхолаг МНС. Як распавялі выратаваныя, стаміўшыся шукаць дарогу ў цемры, яны начавалі седзячы на паваленым дрэве і чакалі дапамогі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота: МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».