Вы тут

Еўракамісія прызнала сертыфікаты вакцынацыі Сан-Марына, дзе выкарыстоўваецца «Спадарожнік V»


Паводле атрыманай ТАСС у аўторак заяве Еўракамісіі, рашэнне аб эквівалентнасці сертыфікатаў Еўрасаюза і Сан-Марына і Ватыкана было прынята 2 жніўня, передае агенцтва.


«2 жніўня Еўракамісія зацвердзіла рашэнні, якія забяспечваюць, што кавід-сертыфікаты, выдадзеныя ў Ватыкане і Сан-Марына, эквівалентныя Еўрапейскаму лічбаваму кавід-сертыфікату, — гаворыцца ў дакуменце. — Гэта азначае, што абедзве краіны будуць падлучаныя да сістэмы ЕС і выдадзеныя там сертыфікаты будуць прымацца ў ЕС на тых жа падставах, што і лічбавы кавід-сертыфікат ЕС. На практыцы гэта азначае, што ўладальнікі гэтых сертыфікатаў змогуць іх выкарыстоўваць на тых жа ўмовах, што і ўладальнікі сертыфікатаў ЕС».

У заяве таксама прыводзяцца словы еўракамісара па пытаннях юстыцыі Дыдзье Рэйндэрса: «Я задаволены тым, што ўсё больш краін уводзяць сістэму, якая базуецца на еўрапейскім лічбавым кавід-сертыфікаце. Мы прымаем актыўныя крокі, каб прызнаваць сертыфікаты, выдадзеныя іншымі, якія не ўваходзяць у ЕС дзяржавамі. Пры гэтым яны павінны быць сумяшчальныя з сістэмай ЕС і дазваляць ажыццяўляць праверку іх аўтэнтычнасці, тэрміну дзеяння і надзейнасці».

Праведзеная ТАСС праверка адкрытай базы дадзеных еўрапейскага лічбавага сертыфіката сведчыць, што і Ватыкан, і Сан-Марына ўжо пазначаныя ў гэтай сістэме як цалкам інтэграваныя ў яе дзяржавы, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз.

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».