Вы тут

Лятучае таксі можа вазіць пасажыраў ужо ў 2024


Больш за 80 працэнтаў апытаных жыхароў Еўропы станоўча адносяцца да гарадской аэрамабільнасці — транспартнай сістэмы для перамяшчэння людзей па паветры. Платныя пасажырскія перавозкі на электрычных аэратаксі ў Еўропе, верагодна, пачнуцца да сярэдзіны дзесяцігоддзя. Пра гэта распавёў выканаўчы дырэктар Еўрапейскага агенцтва авіяцыйнай бяспекі (EASA) Патрык Кай, піша Flіghtglobal.


Паводле яго слоў, улічваючы «дасягнуты добры прагрэс», камерцыйнае выкарыстанне такіх лятальных сродкаў, хутчэй за ўсё, пачнецца ў 2024-2025 гадах.

«Мы ў працэсе сертыфікацыі некаторых транспартных сродкаў, якія будуць выкарыстоўвацца для гарадской аэрамабільнасці (UAM), і мы разлічваем завяршыць сертыфікацыю да 2024 года... Можам затрымацца, але самі аўтамабілі, на нашу думку, могуць быць сертыфікаваныя да гэтай даты», — паведаміў Кай.

Сярод кампаній, якія імкнуцца вывесці на рынак свае электрычныя лятальныя сродкі з вертыкальным узлётам і пасадкай (eVTOL) да гэтых тэрмінаў, — Lіlіum і Volocopter.

Усяго каля дзясятка праектаў падало заяўкі на сертыфікацыю EASA, у тым ліку некалькі, якія прадстаўляюць беспілотную перавозку грузаў — так званыя даставачныя дроны. Пры гэтым, паводле слоў Кая, каб сур'ёзна казаць пра беспілотную, аўтаномную перавозку пасажыраў, спатрэбіцца яшчэ некалькі гадоў.

Плануецца, што першапачаткова пілоты транспартных сродкаў гарадской аэрамабільнасці павінны будуць мець ліцэнзію камерцыйнага пілота. Затым, вывучыўшы, як гэтыя апараты паводзяць сябе ў гарадскіх умовах, для іх выпрацуюць новую катэгорыю ліцэнзій.

Каб лепш зразумець стаўленне грамадства да новага транспарту, EASA ў пачатку гэтага года апытала каля чатырох тысяч чалавек у шасці гарадах: Барселоне, Будапешце, Гамбургу, Мілане, Парыжы і Эрэсунскім рэгіёне на мяжы Даніі і Швецыі, дзе размешчана частка Капенгагена.

Больш за 80 працэнтаў апытаных станоўча ставяцца да гарадской аэрамабільнасці, 71 працэнт гатовы скарыстацца такімі паслугамі. Асноўныя асцярогі рэспандэнтаў выклікала бяспека — як саміх транспартных сродкаў, так і іх уразлівасць да кібератак, а таксама ўздзеянне на навакольнае асяроддзе і магчымае шумавое забруджванне.

Таксама рэспандэнты лічаць такія лятальныя апараты найбольш карыснымі ў сферы экстраннай медыцынскай дапамогі і міжгародніх рэйсаў — пры ўмове даступнай цаны. Кай кажа, што агенцтва будзе выкарыстоўваць атрыманыя даныя для фарміравання правілаў «у адпаведнасці з успрыманнем і чаканнямі грамадзян».

Сяргей СТАРЫНАЎ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».