Вы тут

Па ўсёй краіне будуць працаваць 400 школьных кірмашоў


Набыць адзенне для школьнікаў беларусы змогуць на школьных кірмашах. У гэтым годзе будуць працаваць 400 падобных пляцовак. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі распавёў начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Міхаіл Жыган, паведамляюць «Мінск-Навіны».


— Па рэспубліцы ва ўсіх рэгіёнах будуць працаваць школьныя кірмашы і ярмаркі. Дадаткова арганізуецца пашыраны продаж, кірмашы выхаднога дня і іншыя формы гандлю. Немалаважна адзначыць, што ў гандлёвых арганізацыях аформлены куткі школьніка і першакласніка, а таксама выдзелены дадатковыя месцы і плошчы для рэалізацыі тавараў школьнага асартыменту. Да піку попыту на падобную прадукцыю, які назіраецца ў сярэдзіне жніўня, гандаль гатовы. Выбіраць ёсць з чаго, напрыклад, для школьнікаў і школьніц прадстаўлена больш за 400 мадэляў адзення афіцыйна-дзелавога стылю і 100 узораў абутку, — адзначыў М. Жыган. — У 2021-м арыенціровачны сярэдні кошт камплектаў адзення дзелавога стылю складае ад 50 да 348 рублёў. Вельмі прыемна адзначаць, што ў цэлым рост цэн па гэтых пазіцыях знаходзіцца ў межах даведзенага параметру па інфляцыі, гэта значыць у межах 5%. Істотнага ўсплёску ў гэтым годзе не адбылося.

Міхаіл Валер’евіч падкрэсліў, што ў гэтым годзе былі прынятыя рэкамендацыі для суб’ектаў гандлю і аптовага звяна, вытворцаў па фарміраванні цэн на прадукцыю для навучэнцаў. У рамках прадпісання вытворцам неабходна прытрымлівацца гранічнага нарматыву рэнтабельнасці, які склаўся за 2020 й па адпаведнай таварнай пазіцыі, а імпарцёрам і суб’ектам рознічнага і аптовага гандлю — выконваць максімальныя надбаўкі, памер якіх не павінен перавышаць 30%. З боку МАРГ на жнівень-верасень запланаваны кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па пытаннях цэнаўтварэння.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.