Вы тут

Летам медыкі фіксуюць пік дзіцячага траўматызму


Гэта сезон дзіцячай свабоды і адначасова пік траўматызму. Актыўныя школьнікі праводзяць шмат часу на вуліцы, катаюцца на роварах і самакатах, плаваюць і ныраюць у вадаёмах, залазяць на дрэвы і гаражы. У гэты час бацькам трэба быць асабліва ўважлівымі — не стамляцца тлумачыць правілы бяспекі і асабіста дэманстраваць прыклад адказных паводзін.


Pixabay.com

Штогод траўматолагі канстатуюць каля 150 тысяч зваротаў дзяцей і падлеткаў з рознага кшталту траўмамі. Лета — самы небяспечны ў гэтых адносінах перыяд. Паводле інфармацыі галоўнага пазаштатнага дзіцячага артапеда-траўматолага Міністэрства аховы здароўя, вядучага навуковага супрацоўніка лабараторыі наступстваў пашкоджанняў і захворванняў пазваночніка і спіннога мозгу РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Дзмітрыя Цесакова, каля 20 працэнтаў ад усіх зваротаў у РНПЦ — траўмы і пашкоджанні ў дзяцей і падлеткаў. Штогод каля 60–80 дзяцей становяцца інвалідамі.

Самымі небяспечнымі траўмамі, якія вядуць да інваліднасці, з’яўляюцца пашкоджанні пазваночніка. У летні перыяд яны здараюцца, як правіла, у нырцоў.

— У сярэднім штодзень у краіне адно дзіця ці падлетак атрымлівае траўму падчас нырання, ударыўшыся галавой аб дно, — кажа Дзмітрый Цесакоў. — Тры тыдні таму прааперыравалі 16-гадовага хлопца, ён музыкант-піяніст. Вырашыў нырнуць, атрымаў найскладанейшы пералом шыйнага аддзела пазваночніка. Дзякуй богу, што яго своечасова паспелі даставіць у наш РНПЦ і прааперыраваць. На шчасце, нам удалося ліквідаваць неўралагічную сімптаматыку. Цяпер яго чакае доўгі перыяд аднаўлення.

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі аказваецца экстранная аперацыйная дапамога, і летам сюды прывозяць усіх пацыентаў з траўмай пазваночніка. У апошнія тыдні прааперыравана каля 10 такіх дзяцей і падлеткаў.

— Гэта або купальшчыкі-ныральшчыкі, або тыя, хто выпаў з акна ці ўпаў з дрэва, — кажа Дзмітрый Цесакоў.

Траўматолаг адзначае, што там, дзе адпачынак арганізаваны — у лагерах, дзіцячых санаторыях, паказчык траўматызму нізкі. У такіх месцах наладжаны графік і ў дзяцей няма свабоднага часу. Зусім іншая сітуацыя, калі малое пакінута на самога сябе. Траўмы здараюцца, калі дзеці застаюцца без належнага нагляду, купаюцца ў непадыходзячых для гэтага вадаёмах.

Самы небяспечны ўзрост — 10-13 гадоў, расказвае ўрач-траўматолаг-артапед траўматолага-артапедычнага аддзялення для дзяцей РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Юрый Ліхачэўскі. На другім месцы па частаце траўміравання — дзеці 5-9 гадоў, на трэцім — 15-17-гадовыя. Найчасцей здараюцца бытавыя траўмы, на другім месцы — вулічныя, пасля ідуць спартыўныя і транспартныя.

Самыя частыя ў дзяцей — траўмы канечнасцяў, яны складаюць 74 працэнты, на другім месцы — траўмы галавы і шыі. Летась каля дзвюх тысяч дзяцей атрымала траўмы падчас катання на ровары, 820 — на скейтбордзе і роліках, 499 — падчас скачкоў на батуце. Нярэдкія траўміраванні пры катанні на электраскутарах і манаколах.

За мінулы год амаль 146 тысяч дзяцей звярнулася да медыкаў з траўмамі. У лідарах — юныя мінчане, на другім месцы — жыхары Брэстчыны, найменш было такіх здарэнняў у Гродзенскай вобласці.

Загаловак у газеце: Упаў, апрытомеў — гіпс...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».