Вы тут

Органы пагранслужбы зафіксавалі перасячэнне мяжы мігрантамі з тэрыторыі Літвы — ДПК


Органы памежнай службы зафіксавалі перасячэнне мяжы мігрантамі з тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антона Бычкоўскага.


«За апошнія суткі каля сарака замежнікаў былі гвалтоўна выдвараны прадстаўнікамі сумежнага боку ў Беларусь. Указаныя грамадзяне маюць прыкметы цялесных пашкоджанняў рознай ступені цяжкасці, а таксама знаходзяцца ў падушаным маральна-псіхалагічным стане. Сярод іх ёсць жанчыны і дзеці, у дачыненні да якіх таксама ўжывалася фізічная сіла», — распавёў Антон Бычкоўскі.

Паводле яго слоў, у цяперашні час пацярпелым аказваецца ўся неабходная дапамога з прыцягненнем спецыялістаў, праводзяцца мерапрыемствы па высвятленні ўсіх абставінаў. «Мы лічым недапушчальным выкарыстоўваць такія метады і спосабы ў дачыненні ўразлівых асоб, а тым больш жанчын і дзяцей. У гэты час такія дзеянні груба парушаюць правы чалавека і падлягаюць расследаванню кампетэнтнымі органамі, у тым ліку міжнароднымі», — дадалі ў ДПК.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.