Вы тут

У Турцыі лакалізавалі амаль усе лясныя пажары


Турэцкія пажарныя і спецыялісты профільных службаў узялі пад кантроль амаль усе лясныя пажары, якія віравалі апошні тыдзень у краіне, паведамляе ТАСС са спасылкай на Twitter прэс-службы адміністрацыі прэзідэнта Турцыі.


«З 154 лясных пажараў, якія адбыліся ў апошнія шэсць сутак, краіна ў выніку мабілізацыі намаганняў узяла пад кантроль 146», — гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі.

На дадзены момант, нягледзячы на ​​паспяховую лакалізацыю большасці раёнаў узгарання, пажары ўсё яшчэ працягваюцца каля Мармарысе і Бодруме ў правінцыі Мугла, у лясах Манаўгат і Аланьі ў правінцыі Анталья, у правінцыі Адана. Аднак небяспекі для жылых раёнаў і турыстычных аб’ектаў ужо няма. Выгарэлі тысячы га лесу.

Магутныя лясныя пажары пачаліся ў рэспубліцы шэсць дзён таму. Яны ахапілі шэраг раёнаў на ўзбярэжжа, дзе размешчаны курорты. Паведамлялася аб эвакуацыі двух гатэляў, а таксама некалькіх сотняў жылых дамоў у прыбярэжнай зоне. Колькасць ахвяр стыхійнага бедства дасягнула васьмі, пацярпелі больш за 850 чалавек.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.