Вы тут

На форуме ШАС прынялі наньчанскую ініцыятыву


Форум ШАС па традыцыйнай медыцыне — 2021 прайшоў у гарадской акрузе Наньчан, што ў правінцыі Цзянсу на паўднёвым усходзе Кітая.


Гэта адно з важных мерапрыемстваў, прысвечаных 20-годдзю стварэння Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Тэма форуму — «Захаванне пераемнасці, інавацыйнае развіццё, узаемнае ўзбагачэнне, сумеснае выкарыстанне». Арганізатарамі выступілі Кітайскі камітэт ШАС па добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве, Дзяржаўнае ўпраўленне па справах традыцыйнай медыцыны КНР і Народны ўрад правінцыі Цзянсу.

Каля 500 прадстаўнікоў з Кітая і дзяржаў — членаў ШАС узяло ўдзел у маштабным мерапрыемстве ў змяшаных фарматах «анлайн + афлайн». Як заўважыў у сваім відэазвароце першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў, пандэмія каранавіруса стала сур'ёзным выклікам для сусветнай супольнасці. У пераадоленні яе наступстваў не павінна быць месца палітыцы, рознагалоссям. Згуртаванасць — галоўная місія міжнароднх арганізацый. Адным з яскравых прыкладаў гэтага з'яўляецца дзейнасць ШАС. Удзельнікі дадзенай арганізацыі аказваюць адзін аднаму належную падтрымку. Адметным у плане пераадолення наступстваў пандэміі каранавіруса з'яўляецца супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, якое падкрэслівае ўзорны характар канструктыўнага ўзаемадзеяння краін. Як нагадаў Мікалай Снапкоў, летась наша дзяржава першая ў свеце аказала гуманітарную дапамогу Паднябеснай у барацьбе з ковідам. Такія грузы пастаўляліся неаднойчы. Кітай, у сваю чаргу, падставіў плячо дапамогі Беларусі.

У тым ліку незаменным рэсурсам сталі магчымасці традыцыйнай кітайскай медыцыны (ТКМ). Як вядома, цэнтры ТКМ адкрытыя ва ўсіх абласцях. Прымяненне адпаведных працэдур прадэманстравала высокую тэрапеўтычную эфектыўнасць. Як адзначыў Мікалай Снапкоў, сімвалічна, што цэнтрам распаўсюджвання сусветна прызнанага вопыту ТКМ стаў Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень». Сёлета ў лютым тут быў падпісаны мемарандум паміж Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь, Інстытутам культуры і эканомікі Цзіньтаа і Кітайскай карпарацыяй інжынірынгу САМС. Новае прадпрыемства-рэзідэнт ТАА «Новаэра Біятэх» створана пры ўдзеле Інстытута культуры і эканомікі Цзіньтаа, клінікі кітайскай медыцыны і кампаніі фармацэўтычных тэхналогій Сішаньцінсюэ (Пекін). На першым этапе плануецца арганізаваць вытворчасць медыцынскіх прэпаратаў для лячэння каранавіруса. Таксама прадугледжана стварэнне Еўразійскага цэнтра традыцыйнай кітайскай медыцыны для абмену вопытам, дыягностыкі і лячэння захворванняў.

Чарговы крок супрацоўніцтва ў медыцынскай галіне — кітайска-беларуская зона паглыбленага супрацоўніцтва і міжнародны парк традыцыйнай кітайскай медыцыны і аховы здароўя. У канцы ліпеня ў «Вялікім камені» было падпісана адпаведнае пагадненне. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўніцтва Дэпартамента Еўразіі Міністэрства камерцыі КНР, Пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь, УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя», Адміністрацыі і Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка, а таксама кіраўніцтва профільных ведамстваў горада Цындаа і прадстаўнікі ствараемага праекта з ААТ «Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМС», Інстытута культуры і эканомікі Цзіньтаа і Zhongheng Glory (Beіjіng) Technology Co., Ltd.

У інфармацйнай прасторы шмат напісана аб выкарыстанні разам з некаторымі вядомымі супрацьвіруснымі прэпаратамі і травяных формул ТКМ для лячэння пацыентаў з COVІD-19. Гаворка ідзе аб прыродных лекавых сродках, якія стымулююць імунітэт. Гаа Сяоцзюнь, прадстаўнік Пекінскай камісіі па ахове здароўя, заявіў, што ТКМ унесла значны ўклад у выздараўленне пацыентаў. «Традыцыйная кітайская медыцына адыгрывае актыўную ролю ў павышэнні хуткасці вздараўлення і зніжэнні ўзроўню смяротнасці сярод пацыентаў», — заўважыў эксперт. Як вядома, падчас эпідэміі COVІD-19 каля 5 тысяч урачоў з многіх клінік і бальніц ТКМ былі накіраваны ў правінцыю Хубэй для ўдзелу ў лячэнні пацыентаў. Яны прыгатавалі на месцы дзясяткі тысяч доз адвараў з зёлак.

Так што рэсурс насамрэч стратэгічны, і асабліва на фоне выклікаў часу, звязаных з пандэміяй каранавіруса. На форуме была прынята «Наньчанская ініцыятыва аб развіцці супрацоўніцтва». У ёй адзначаецца, што традыцыйная медыцына (ТМ) адыграла актыўную ролю ў глабальнай барацьбе з пандэміяй і служыць апорай для аховы здароўя народаў краін свету. Дзяржавы-члены ШАС ажыццяўляюць шырокі абмен і супрацоўніцтва па падрыхтоўцы кадраў, у галіне медыцынскіх і навуковых даследаванняў і засваенні рэсурсаў лекавых траў.

Падыходы ТМ, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, маюць вялікае значэнне для ўдасканалення і развіцця нацыянальных медыцынскіх праграм. Краіны імкнуцца да больш цеснай інтэграцыі традыцыйнай медыцыны з сучаснай. Наньчанская ініцыятыва прадугледжвае актыўнае прасоўванне даследаванняў ролі ТМ у захаванні здароўя і ў прадухіленні, дыягностыцы, лячэнні фізічных і псіхалагічных захворванняў, паляпшэнні стану. Гэта робіцца дзеля таго, каб традыцыйная медыцына працавала больш бяспечным і эфектыўным чынам. На прасторы ШАС плануецца выяўляць унікальныя перавагі традыцыйнай медыцыны ў супрацьдзеянні такім агульным выклікам, як хранічныя захворванні, успышкі новых эпідэмій.

Варта развіваць супрацоўніцтва ў галіне выкарыстання лекавых траў у традыцыйнай медыцыне. Неабходна стымуляваць практыку па навучанні ў дадзенай сферы і падрыхтоўцы прафесійных работнікаў, нарошчваць абмены паміж пастаўшчыкамі і гандаль адпаведнымі паслугамі. Як адзначаецца ў ініцыятыве, інавацыя традыцыйнай медыцыны аказвае пазітыўны ўплыў на прагрэс сусветнай цывілізацыі. У яе бясспрэчных перавагах удзельнікі форуму маглі пераканацца самастойна. Яны наведалі вытворчую базу «Даліны лекаў» карпарацыі Цзянчжун, а таксама навукова-інавацыйную зону па традыцыйнай кітайскай медыцыне горада Наньчан.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».