Вы тут

Галіновы прафсаюз за паўгода дапамог вярнуць работнікам аховы здароўя больш Br128 тыс.


Беларускі прафесійны саюз работнікаў аховы здароўя ў першым паўгоддзі 2021 года дапамог вярнуць работнікам аховы здароўя больш Br128 тыс., якія былі незаконна ўтрыманыя, паведамілі БелТА ў галіновым прафсаюзе.


Каля Br18 тыс. з гэтай сумы вернутыя па патрабаванні галоўных прававых інспектараў працы, больш Br110 тыс. — па рэкамендацыі кіраўнікоў і ўпаўнаважаных прадстаўнікоў.

Вынікі грамадскага кантролю за шэсць месяцаў бягучага года падвялі на пасяджэнні прэзідыўма Рэспубліканскага камітэта галіновага прафсаюза. Як паведаміла галоўны прававы інспектар працы БПРЗ Таццяна Дыска, за гэты перыяд грамадскі кантроль праведзены ў дачыненні да 1120 арганізацый. У цэлым за першае паўгоддзе падчас грамадскага кантролю выяўлена 1111 парушэнняў, з якіх 1090, або 98,1% ад усіх выяўленых, ліквідавана наймальнікамі.

Праваабарончая праца Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя будуецца ў адпаведнасці з праграмай асноўных напрамкаў дзейнасці галіновага прафсаюза на 2020-2025 гады, рашэннямі кіруючых органаў БПРЗ.

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.