Вы тут

Чарвякоў: аблічча Беларусі будуць вызначаць высокатэхналагічныя вытворчасці


Новае аблічча індустрыяльнай Беларусі будуць вызначаць высокатэхналагічныя вытворчасці і прадукты. Такое меркаванне выказаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў у час наведвання навукова-тэхналагічнага парка ТАА «ІнКата», паведаміляе прэс-служба Мінэканомікі.


Фота: БелТА.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння дзяржавы і бізнесу па развіцці стартап-руху, яго кансалтынгавай, інжынірынгавай і грантавай падтрымкі ў Беларусі, а таксама магчымасці выкарыстання мадэлі бізнес-інкубавання тэхналагічных стартапаў, што выкарыстоўваецца тэхнапаркам ТАА «ІнКата», у рэгіёнах краіны. Уладальнік кампаніі «ІнКата» Алег Кандрашоў прадэманстраваў магчымасці створанай тэхналагічнай інфраструктуры падтрымкі высокатэхналагічных стартапаў і малых інавацыйных прадпрыемстваў.

Аляксандр Чарвякоў нагадаў, што адзін з прыярытэтаў праграмы-2025, адобраны на VI Усебеларускім народным сходзе, — «Інтэлектуальная краіна». «Новае аблічча індустрыяльнай Беларусі да канца бягучай пяцігодкі будуць вызначаць высокатэхналагічныя вытворчасці і прадукты. Відавочна, што для іх з’яўлення патрэбны два складнікі. Па-першае, непасрэдна бізнес-ідэя. Па-другое, павінна быць інфраструктура, якая садзейнічае развіццю любой ідэі ў стартап, а стартапа — у прадпрыемства, якое эфектыўна працуе. І гэта павінны быць бясшвовы ланцужок стварэння кампаніі», — сказаў міністр.

Як паказвае вопыт «ІнКата», прымяненне такога інструментарыю — залог эфектыўнага развіцця новых бізнес-праектаў. «Сумесна з бізнесам мы павінны выпрацаваць такія ўмовы, у якіх інавацыйная ідэя магла б ператварыцца ў запатрабаваны на рынку высокатэхналагічны прадукт», — растлумачыў Аляксандр Чарвякоў.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб прапрацоўцы стварэння тэхналагічнай інфраструктуры падтрымкі стартапаў і малога інавацыйнага бізнесу ў Вілейцы і Оршы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем'і і.

Палітыка

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Беларускі парадак дня нікому не дае расслабіцца, час не дазваляе.

Грамадства

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Дзяжурныя службы — вушы і вочы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.