Вы тут

З 5 жніўня змяняюцца ўмовы ўезду ва Украіну


Пра гэта паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс».


Так, з 5 жніўня замежнікі і асобы без грамадзянства, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу для ўезду ва Украіну, павінны мець:

1) поліс (сертыфікат) страхавання, выдадзены страхавой арганізацыяй, зарэгістраванай ва Украіне, або замежнай страхавой кампаніяй, якая мае прадстаўніцтва на тэрыторыі Украіны ці дагаворныя адносіны са страхавой кампаніяй-партнёрам на тэрыторыі Украіны (дапамога), пакрывае выдаткі, звязаныя з лячэннем COVID-19, наглядам, і сапраўдны на перыяд знаходжання ва Украіне;

2) адмоўны вынік тэсту на СOVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі або экспрэс-тэсту на вызначэнне антыгена каранавіруса SARS-CoV-2, які быў праведзены не больш чым за 72 гадзіны да перасячэння дзяржаўнай мяжы, альбо дакумент, які пацвярджае атрыманне поўнага курса вакцынацыі супраць COVID-19 вакцынамі, уключанымі СААЗ у пералік дазволеных да выкарыстання ў надзвычайных сітуацыях, апублікаваны на англійскай мове або перакладзены на англійскую мову.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.