Вы тут

Шчырае служэнне літаратуры. У Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы пройдзе размова на круглым стале «Узняцца да лёсу чалавечага»


Размова на такую тэму пройдзе заўтра, 6 жніўня, у Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы на круглым стале «Узняцца да лёсу чалавечага» ў знак 75-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага літаратурнага крытыка і літаратуразнаўцы Валянціны ЛОКУН.


Чалавек няпростага лёсу, творца, якая большую частку свайго жыцця правяла ў сценах уласнай кватэры, паспела за адведзеныя ёй дзесяцігоддзі зрабіць вельмі шмат. Абараніла дысертацыю на званне кандыдата філалагічных навук. Напісала доктарскую дысертацыю, але з-за шэрага абставін не змагла яе абараніць. Выдала шэраг манаграфій, напісала раздзелы ў акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры», дзясяткі літаратурна-крытычных артыкулаў, творчых партрэтаў, рэцэнзій. Валянціна Локун друкавалася ў часопісах «Полымя», «Нёман», «Маладосць», «Роднае слова», газеце «Літаратура і мастацтва». Яна шчыра, захоплена пісала пра творчасць Васіля Быкава, Уладзіміра Гніламёдава, Валянціны Коўтун, Алега Ждана, іншых празаікаў, паэтаў, літаратуразнаўцаў, дзіцячых пісьменнікаў.

На круглым стале, арганізатарамі якога выступілі Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, аддзел культуры Пінскага гарвыканкама, Пінская цэнтральная гарадская бібліятэка, выступяць пісьменнікі, краязнаўцы, бібліятэкары з Пінска, Гродна, Брэста, Мінска.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прыёмная кампанія: хто штурмаваў ВНУ? Рэкорды і антырэкорды

Прыёмная кампанія: хто штурмаваў ВНУ? Рэкорды і антырэкорды

У БДУ 82 % залічаных на першы курс набралі 300 балаў і больш.

Калейдаскоп

Склад для дачніка. Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму

Склад для дачніка. Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму

Парады ад практыкаў, як лепш захаваць ураджай на зіму.