Вы тут

Беларусь з’яўляецца своеасаблівым вартаўніком на стыку дзвюх цывілізацый


На гэта звярнуў увагу палітолаг Аляксей Дзермант у дакументальным серыяле «Беларусь супраць каляровай рэвалюцыі». Першую серыю «Змова» паказалі сёння на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.


Фота БелТА

«Мы знаходзімся на памежжы дзвюх вялікіх цывілізацый — гэта Еўропа і Расія, Еўразія. І мы, увогуле, своеасаблівы вартаўнік, памежная дзяржава, якая заўсёды кантралявала гэтыя патокі паміж двума блокамі. Усе войны з Захаду на Усход ішлі праз нас», — адзначыў Аляксей Дзермант.

Па словах палітолага, на Беларусі ляжаць вельмі сур’ёзныя функцыі: з аднаго боку, абарона гэтай мяжы паміж двума блокамі, а з другога — забеспячэнне транзітных патокаў. «Праз нас ідуць сур’ёзныя патокі тавараў, грузаў і людзей. І гэтым тлумачыцца наша важнае, унікальнае, стратэгічнае становішча ў рэгіёне», — звярнуў ён увагу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».