Вы тут

Замежныя дзяржавы выкарыстоўвалі НКА ў якасці мяккай сілы супраць Беларусі — Тэртэль


Замежныя дзяржавы выкарыстоўвалі і недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі ў якасці мяккай сілы супраць Беларусі. Пра гэта заявіў старшыня КДБ Іван Тэртэль у дакументальным серыяле «Беларусь супраць каляровай рэвалюцыі». Першую серыю «Змова» паказалі сёння на тэлеканале СТБ, паведамляе БелТА.


«Мы былі крыху наіўныя, таму верылі ў абяцанні, якія даваліся нам (не толькі нам, але і астатнім краінам постсавецкай прасторы). Нас запэўнівалі, што тыя праекты нібыта закліканыя павысіць канкурэнтаздольнасць нашых прадпрымальнікаў, незалежнасць нашых СМІ (толькі ад каго?), развіць кантакты моладзі з кімсьці, з нейкімі цэнтрамі. Усё гэта трапляе пад вызначэнне мяккай сілы», — сказаў Іван Тэртэль.

Старшыня КДБ адзначыў, што паступова на працягу дзесяцігоддзяў гэтая мяккая сіла прасоўвалася ў грамадства, ствараліся агентура ўплыву і ўмовы для развіцця ў грамадзян чужых беларускім менталітэту і нацыянальным інтарэсам каштоўнасцяў. Паралельна стваралася інфармацыйнае поле, якое дазваляла б замежным дзяржавам уплываць на розумы і настроі беларусаў.

Аўтарам тэрміна «мяккая сіла» стаў амерыканскі палітолаг Джозэф Най. Гэтым вызначэннем ён апісаў форму палітычнай улады, якая прадугледжвае здольнасць дамагацца жаданых вынікаў на аснове добраахвотнага ўдзелу, сімпатыі і прывабнасці, у адрозненне ад «жорсткай сілы», якая мае на ўвазе прымус.

Фота: Архіў БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».