Вы тут

Эйсмант: прэзідэнцкія выбары ў мінулым годзе маглі быць перанесены, але Лукашэнка настаяў на іх правядзенні


Прэзідэнцкія выбары ў мінулым годзе маглі б быць перанесены, але кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка настаяў на іх правядзенні ва ўстаноўленыя тэрміны. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант у дакументальным серыяле «Беларусь супраць каляровай рэвалюцыі». Першую серыю «Змова» паказалі сёння на тэлеканале СТБ, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Наталля Эйсмант заўважыла, што ў першую хвалю пандэміі беларускае грамадства было надзвычай напружанае, як аголены нерв, бо ўсе бачылі, што адбываецца ў свеце. Гэтую сітуацыю выкарысталі праціўнікі дзеючай улады.

«Па прызнанні Прэзідэнта, ён жа тады перадвыбарнай кампаніяй не займаўся наогул. Ён займаўся здароўем і жыццём людзей. Раніцай, днём, вечарам, а часам і ноччу — Прэзідэнту дзясятак разоў на дзень на стол клаліся зводкі. Кожны чалавек з цяжкіх на ШВЛ быў на асабістым кантролі, кожная смерць разбіралася і аналізавалася», — расказала Наталля Эйсмант.

«Гучалі ж вельмі розныя прапановы. Наколькі прасцей было ўзяць і абвясціць лакдаўн, закрыць людзей і забараніць ім наогул выходзіць на вуліцу. І нават перанесці выбары. Бо тады пад кавід можна было зрабіць што заўгодна і грамадства б гэта прыняло. Але Прэзідэнт сказаў: выбары пройдуць па Канстытуцыі», — заявіла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.