Вы тут

Качанава расказала пра сустрэчу з Ціханоўскай сам-насам


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў дакументальным серыяле «Беларусь супраць каляровай рэвалюцыі» расказала пра асабістую сустрэчу са Святланай Ціханоўскай. Першы выпуск серыяла «Змова» паказалі сёння на тэлеканале СТБ, паведамляе БелТА.


Фота з архіва БелТА

«Звычайная жанчына, якая паўтарала шмат разоў, што нічога не разумее ў палітыцы. На што я ёй сказала: калі вы не разумееце ў палітыцы і ў чымсьці сумняваецеся, трэба хаця б пазаймацца, вывучыць, пачытаць нешта, паглядзець тэлебачанне, каб больш глыбока разабрацца з гэтых працэсах. Таму што яны няпростыя. Я з ёй потым засталася сам-насам і ёй сказала: «Света, вы мне ў дачкі падыходзіце. Але вы падумайце, што вы робіце. Бо гэта наша краіна, мірная, спакойная краіна. У што яна можа ператварыцца», — паведаміла Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, Святлана Ціханоўская тады з дрыжачым голасам адказала, што не ведае, што ёй рабіць далей. «Яна паўтарала некалькі разоў, што „я нічога не разумею ў палітыцы“. Відаць, што чалавек, абсалютна выпадкова трапіў у гэтую сітуацыю, звычайная перапалоханая жанчына. Вось якое ў мяне склалася ўражанне аб той сустрэчы», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

Калі менавіта прайшла гэтая сустрэча і пры якіх абставінах, у фільме не ўдакладняецца.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.